Опубликовано 18 верасня 2024 у 15.44
Адрес в интернете: https://zerkalo-area.site/news/accidents/78666.html    

Мінчанка думала, што яе хлопец у падвале дома вырошчвае «рэдкія кветкі». Гэта яе і выратавала ад крымінальнай справы

У Мінску затрымалі 42-гадовага жыхара сталіцы, які ў падвале свайго прыватнага дома арганізаваў памяшканне для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў, паведамілі ў МУС.

Падчас агляду супрацоўнікі міліцыі знайшлі і канфіскавалі 13 гаршкоў канопляў, іх насення і больш за два кілаграмы гатовай да ўжывання марыхуаны.

Акрамя таго, выявілі, што мужчына культываваў галюцынагенныя грыбы. Канфіскаваныя ёмістасці з субстратам і грыбніцамі, а таксама высушаныя грыбы масай не менш за 220 грамаў.

Паводле мінчука, ён вырошчваў расліны і грыбы для асабістага спажывання.

«Дзяўчына фігуранта, якая жыла разам з ім, ведала пра захапленне мужчыны, але думала, што ён вырошчвае рэдкія кветкі», — паведамілі ў МУС.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO