Фэйл Раналду: знакаміты футбаліст на прэс-канферэнцыі пераблытаў краіну, дзе будзе гуляць
4 студзеня 2023 у 1672811220
«Зеркало»
Учора, 3 студзеня, прайшла прэзентацыя Крышціяну Раналду ў новым клубе - «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі. І адна фраза партугальскага футбаліста на прэс-канферэнцыі абляцела ўвесь свет.
Раналду пераблытаў, дзе будзе гуляць.
- Для мяне прыезд у Паўднёвую Афрыку - не канец кар'еры. І, шчыра кажучы, мяне насамрэч не турбуе тое, што кажуць людзі, - сказаў футбаліст.
Таксама Крышціяну заявіў, што заключыў кантракт дзеля новых дасягненняў:
- Я ўнікальны гулец, так што выдатна прыехаць сюды. Я пабіў усе рэкорды там [у Еўропе], так што хачу і тут сякія-такія пабіць. Для мяне гэта выдатная магчымасць.
Раней паведамлялася, што зарплата Раналду з улікам даходаў ад рэкламы складзе 200 млн еўра ў год. Кантракт з «Аль-Насрам» заключаны на два з паловай гады.
Раналду са скандалам сышоў з ангельскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд», куды ён вярнуўся пасля доўгага перапынку ў 2021 годзе. У лістападзе, напярэдадні чэмпіянату свету-2022 у Катары, Крышціяну даў скандальнае інтэрв'ю, у якім заявіў, што ў «МЮ» яго не цэняць і ён не паважае трэнера каманды Эрыка тэн Хага. У выніку кантакт з футбалістам скасавалі.