«Шыдэўральна». Папулярны беларускі блогер зняў неафіцыйны гімн Ваўкавыска
1 лютага 2023 у 1675247340
«Зеркало»
Беларускі відэаблогер Пан Усялян прэзентаваў новы хіт - «Ваўкавыск», які расказвае складаную гісторыю неўзаемнага кахання лірычнага героя да жыхаркі райцэнтра. У каментарах песню ўжо ахрысцілі неафіцыйным гімнам горада.
Песня напісаная на музыку з кампазіцыі «Фантазёр» 1989 года. Паводле сюжэту кліпа, герой едзе на сустрэчу да сваёй знаёмай у Ваўкавыск, але, нягледзячы на ўсе заляцанні, трывалыя адносіны паміж імі не завязваюцца.
«У Ваўкавыск ты мяне прыглашала.
У Ваўкавыск я паехаў на шару.
Матаблок мой начышчаны ладны,
Ну, а ты - нават не вышла з хаты», - спявае Пан Усялян.
За два дні ролік на YouTube сабраў больш за 100 тысяч праглядаў, што значна саступае галоўнаму хіту Пана Усяляна - «Аўдзі 2 і 5». Тым не менш у каментарах выканаўцу падзякавалі і за ўвагу да беларускага райцэнтра, і за настальгію, а саму кампазіцыю назвалі неафіцыйным гімнам Ваўкавыска.
«Неафіцыяльны гімн Ваўкавыска. Шыдэўральна», - пахваліў аўтара карыстальнік «ХозДвор».