Трэці за апошні месяц. Звольнены кіраўнік яшчэ аднаго беларускага тэатра
11 красавiка 2024 у 1712850000
«Зеркало»
Дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў звольнены з пасады. Пра гэта калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
«Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень», - напісалі супрацоўнікі.
Прычына звальнення не называецца.
Дзмітрый Сямёнаў узначальваў калектыў з 1 снежня 2022 года. Ён скончыў Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка. З 2016 года быў кіраўніком дзяржаўных установаў на розных пасадах. Да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Мінска.
У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку - дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта.
Чытайце таксама