З'явіўся тэлеграм-бот, які дапаможа выдаліць старыя паведамленні з чатаў
24 лiпеня 2023 у 1690187340
«Зеркало»
Гродзенскія праваабаронцы запусцілі бот, які дапаможа кожнаму знайсці і выдаліць свае старыя паведамленні ў тэлеграм-чатах. Валанцёры імкнуцца засцерагчы беларусаў, якія маюць скампраметаваныя акаўнты з «небяспечнымі» каментарамі.
«Наш бот падкажа, у якіх чатах у вас дагэтуль вісяць паведамленні, і праінструктуе, як іх пачысціць», - расказалі валанцёры.
Небяспеку ўяўляюць не толькі старыя паведамленні, але і самі акаўнты, з якіх яны адпраўляліся. Таму рэкамендуецца чысціць паведамленні, а потым пераствараць акаўнты.
Тады змяняецца ID, што абцяжарыць магчымасць звязаць вас з вашым старым акаўнтам, а ачыстка паведамленняў дапаможа пазбегнуць рэпрэсій у выпадках, калі гэтыя паведамленні захочуць трактаваць як «бесперапыннае правапарушэнне».
Спасылка на бот: @FindMessagesBot.
Нагадаем, беларусаў працягваюць пераследаваць за паведамленні ў тэлеграм-чатах і каментары пад навінамі - нават пакінутыя некалькі гадоў таму.