Ціск у СІЗА КДБ і «замах» на Калеснікаву. Моладзевая актывістка Алана Гебрамарыям расказала пра метады спецслужбаў і спробы вярбоўкі
14 верасня 2023 у 1694710260
«Зеркало»
Былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям гэтым летам эвакуявалася з Беларусі пасля затрымання КДБ. Пра ціск з боку спецслужбаў, пра СІЗА КДБ і свае сузалежныя адносіны з Беларуссю яна рассказала ў інтэрв'ю YouTube-каналу «Пляцоўка».
Ціск за кратамі
Выпускніца медуніверсітэта і экс-прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям была затрыманая 12 лістапада 2020 года па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па «справе студэнтаў». Знаходзілася ў СІЗА КДБ і СІЗА-1 «Валадарка», потым адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі.
Ціск у СІЗА, на думку Аланы, датычыўся, напрыклад, лістоў. Іх прыходзіла мала ў адрозненне ад іншых палітвязняў - дзяўчыне сказалі нават не чакаць. Для Аланы ж гэта было істотна «як для чалавека, які любіць людзей, якому важна быць на сувязі». Таму яна дамагалася ад адміністрацыі, каб ёй аддавалі лісты, але ўсё было марна.
- Я думаю, што гэта з-за таго, што кдбшнікі, ведаючы мой партрэт, як чалавека, і доўга аналізуючы яго яшчэ да майго затрымання, проста разумелі, што для мяне гэта важна і таму яны вырашылі вось такім чынам на мяне ціснуць і не даваць камунікаваць з людзьмі.
А наконт прэсінгу - былі здзекі, былі розныя захады ад аператыўнага аддзелу. Там, кідалі мяне на «бальнічку» у іншы «сектар» у СІЗА для «перавыхавання». Я моцна сварылася з начальнікам аператыўнага аддзелу - таму што я не магу маўчаць, калі я бачу, што людзей рэальна проста прыніжаюць, калі над імі здзекваюцца, калі іх пазбаўляюць элементарных правоў і калі не даюць нават аказаць медычную дапамогу, калі чалавеку дрэнна.
Па словах Аланы, прэсавалі больш псіхалагічна: «Дасылалі розных вар'ятак у камеры. Якія, там, кідаліся на мяне, не давалі спаць, крычалі, з-за якіх я выносіла дзверы - "тармаза", як гаворыцца на зэкаўскай мове». З-за такіх суседзяў дзяўчына «ставіла ўльтыматумы і сядзела на праверках, пачынала галадаць».
Калонія і «замах» на Калеснікаву
У калоніі ў адрозненне ад СІЗА іншая адпрацаваная гадамі нашмат больш жорсткая сістэма са сваім наборам інструментаў уплыву на асуджаных і ёсць шмат людзей, што працуюць на адміністрацыю і робяць так, каб «пра цябе ўсё ведалі».
У калоніі Алана аднойчы камічна перасяклася з Марыяй Калеснікавай. У канцы працоўнай змены дзяўчына сыходзіла злая - з-за паводзінаў брыгадзіркі: «Я спрабавала адчыніць дзверы, каб выйсці з фабрыкі, з першага паверху, а Маша ў гэты момант спускалася з другога. І я з усёй сілы проста ўдзяўбла ёй ці пагалаве, ці па корпусу - я не ведаю. Яна троху адляцела, пачала вельмі моцна рагатаць - калі яна пабачыла, хто гэта зрабіў».
Ціск пасля вызвалення
Дзяўчына выйшла з калоніі ў лістападзе 2022 года і пайшла працаваць у IT. Летам гэтага года на яе пачаўся прэсінг з боку сілавікоў: «Была "інфа", што ГУБАЗіК незадаволены тым, што я так мала адсядзела. Яны ведалі і ведаюць, што на мяне іншыя справы заведзеныя крымінальныя (па іх Алана праходзіць сведкай. - Заўв. рэд.)».
Свае адносіны з Беларуссю яна называе сузалежнымі і дзесьці неадэкватнымі - «трэба абіраць сябе, а ты ўсё роўна вяртаешся да таго, што ты хочаш жыць тут, ты хочаш працаваць на будучыню гэтай краіны, не хочаш адпускаць і адкладваеш гэты ад'езд як мага далей».
Канец адносна спакойнага жыцця і спробы вярбоўкі
У пачатку лета Алану затрымалі супрацоўнікі КДБ.
- КДБ, як заўсёды, яны пераследуюць свае інтарэсы. Яны хочуць максімальна знішчыць нейкі грамадска-палітычны патэнцыял чалавека, яго індывідуальнасць. Каб вяртанне ўвогуле (любое рэпутацый вяртанне я маю на ўвазе) ў грамадскае, палітычнае поле было немагчымым.
Таму яны мяне затрымалі і спрабавалі канешне «развесці» на розныя рэчы - тыпу там інтэрв'ю, супраца. Але дзякуй богу, дзякуючы розным людзям, якія потым падключыліся, у мяне атрымалася пацягнуць час і потым з'ехаць з Беларусі.
Хацелі зрабіць нешта падобнае да Рамана Пратасевіча
- Нешта падобнае яны хацелі зрабіць. Ім, як усім людзям, якія працуюць у спецслужбах, патрэбна інфармацыя, патрэбны людзі, якія будуць на іх працаваць. Патрэбная, як я ўжо казала, максімальна цябе «адвесці» ад гэтага усяго, каб не было магчымасці твайго любога вяртання.
А значыць ты павінны зняважыць людзей, зняважыць сябе і падставіць людзей. Мне здаецца, што я лепш напэўна пасядзела бы, чым займалася гэтым усур'ёз. І таму я паспрабавала ўсё зрабіць, каб зрабіць выгляд «окей, я падумаю», а потым зрабіць усе магчымыя захады, каб падключыць розных людзей, якія пра гэтую сітуацыю ведалі, каб дамагчыся ад'езду майго. Таму што так жыць, я лічу, немагчыма.
Па словах Аланы, «так атрымалася, што яны мяне адпусцілі, далі час падумаць». Яна лічыць, што зараз сілавікі «прапрацоўваюць шмат якіх людзей, таму што хутка электаральная кампанія і праводзіцца такая татальная "зачыстка"».
У актывісткі пасля выхаду з калоніі была забарона выезда з краіны на два гады. Нягледзячы на гэта, ёй удалося выехаць з Беларусі, у другой палове чэрвеня яна ўжо была ў Літве. Эвакуявалася Алана праз BYSOL.
Нагадаем, па «справе студэнтаў» абвінавачанымі праходзілі 12 чалавек. Віну прызнаў толькі адзін - яму прызначылі на паўгады менш за астатніх, якіх асудзілі на два з паловай гады калоніі. Выходзіць на волю палітзняволенныя пачалі ў канцы 2022 года.