Сілавікі зрабілі справаздачу пра затрыманне швачак фабрыкі «Элема». Прапагандысты абвінавацілі іх у «няправільным» упрыгожванні працоўных месцаў
19 снежня 2023 у 1702971060
«Зеркало»
Сілавікі затрымалі як мінімум дзвюх супрацоўніц швачнай фабрыкі «Элема». Іх «пакаяльнае» відэа апублікаваў раніцай 19 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Прапагандысты расказалі, што жанчыны «зладзілі сабе на працоўным месцы бчб-капішча», і паказалі фатаграфіі бел-чырвона-белых тканін і нітак, якія віселі ў цэху.
- Працавала на швачнай фабрыцы «Элема». Упрыгожвала сваё працоўнае месца і сябе незарэгістраванай сімволікай, - прымусілі сказаць на камеру адну з жанчын.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал сцвярджае, што супрацоўніц прадпрыемства затрымалі па даносе.
Які працэсуальны статус затрыманых і ці знаходзяцца яны за кратамі - невядома.
Чытайце таксама