У Беларусі знік цэлы населены пункт. Што за ён і дзе знаходзіўся
20 верасня 2024 у 1726821660
«Зеркало»
У Беларусі стала на адзін населены пункт менш - сёлета перастала існаваць вёска Высоты ў Віцебскай вобласьці, піша партал Blizko.by са спасылкай на інфармацыйны бюлетэнь прадпрыемства «Белгеадэзія».
Рашэнне пра «закрыццё» вёскі Высоты прынялі яшчэ 28 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер, у верасні. Гэта першае і пакуль адзінае знікненне населенага пункта сёлета.
У «Пераліку найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне», пад № 4943 значыцца, што вёска пад назвай Высоты ў Першамайскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці больш не існуе.
Згодна з картай Генштаба за 1980 год, у вёсцы жыло каля 40 чалавек. Яна месцілася на высокіх пагорках сярод лясоў.