Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  2. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


EU NEIGHBOURS east

Мы размаўляем з мастачкай Алёнай Грыбянчук за некалькі дзён да яе ад’езду ў іспанскую сталіцу алівак — Баэну. На тыднёвую паездку па гранце ад EU4Culture у 23-гадовай беларускі вялікія планы: не толькі прадказальны культурны абмен з мясцовымі творцамі, але і цалкам матэрыяльная задача — сумесны мурал. У эпоху вайны і абрыву многіх звыклых сувязяў паміж краінамі наша размова спачатку здаецца дзіўным прывітаннем з мінулага, але не: восенню 2022-га года культурныя трансгранічныя праграмы Еўрасаюза працягваюцца — у тым ліку для беларусаў.

Матэрыял падрыхтаваны пры падтрымцы праекта «EU NEIGHBOURS east».

Алена Грибенчук
Алёна Грыбянчук

Асабіста

— Праект паездкі індывідуальны, я яго аўтар. Ужо бывала ў Баэне па сваёй ініцыятыве, таксама стварала мурал, а цяпер мяне запрасіў зрабіць гэта сам муніцыпалітэт, — расказвае Алёна.

Мастачка аформіла ідэю ў заяўку: вясной 2022-га якраз быў абвешчаны першы конкурс EU4Culture. Праект Алёны паспяхова прайшоў адбор сярод 95 кандыдатаў, атрымаўшы фінансаванне, як і 33 іншыя ініцыятывы.

Такія праграмы працуюць не з доступам да гатовага набору актыўнасцяў кшталту выставаў і канферэнцый, а з асабістымі праектамі дзеячаў культуры, выдаючы гранты пад развіццё ўласных ідэй — хоць тыя мерапрыемствы, што ўжо існуюць, і могуць быць іх часткай. У Еўропе традыцыйна дзейнічае шмат падобных ініцыятываў, дзяржаўных і прыватных: сістэма культурных грантаў працуе і ў асобных краінах, і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Асаблівасць гэтай праграмы — у тым, што гэта не чыста ўнутраная гісторыя, а «культурнае крыло» Усходняга партнёрства: праекта Еўрасаюза з 13-гадовай гісторыяй па паляпшэнні сувязяў паміж дзяржавамі на кантыненце.

EU4Culture падтрымлівае прафесіяналаў у сферы культуры гэтых краін, прычым усё трактуецца максімальна шырока: прафесіяналамі ніхто не саромеецца лічыць нядаўніх і нават цяперашніх студэнтаў, а пад «сферай культуры» — разумець рэкламу і маркетынг.

— Каштоўнасць не толькі ў магчымасці самавыявіцца. Ты завязваеш сувязі, асабіста знаёмішся з аднадумцамі, нараджаеш сумесныя праекты і тут жа дамаўляешся пра іх рэалізацыю. Гэта гэтаксама важна, — лічыць Алёна.

Алена Грибенчук
Алёна Грыбянчук

Паводле яе словаў, еўрапейцы з вялікай цікавасцю ставяцца да беларускай культуры: для тых жа іспанцаў, з якімі мастачка папрацавала ўжо другі раз, Беларусь — «нешта вельмі далёкае, нават экзатычнае… тое, з чым яны ахвотна знаёмяцца. Проста таму, што нічога пра яе не ведаюць».

Узаемна

— Мы павінныя працягваць адчуваць гэты пульс, — кажа нам Русціс Камунтавічус, куратар аднаго з беларускіх атрымальнікаў гранта ў літоўскім Каўнасе.

Фото: rustis.lt
Русціс Камунтавічус. Фота: rustis.lt

Русціс — кандыдат гістарычных навук і дырэктар Інстытута ВКЛ. Ён даследуе агульнае мінулае літоўцаў, палякаў, беларусаў і ўкраінцаў: на яго думку, адна з праблем сучаснай Еўропы ў тым, што жыхары розных краін узаемна нічога не ведаюць пра суседзяў. Таму такія праекты наш суразмоўца разглядае зусім не як дабрачыннасць.

— Вядома, такія праекты важныя для краін на ўсход ад Еўрасаюза, але нельга казаць, што гэта выключна дапамога для іх — карціна будзе няпоўнай. Гэта дапамагае і нам, еўрапейцам. Нам трэба ведаць сваіх суседзяў! Насамрэч з моманту развалу Савецкага Саюза мы не заглыбляліся асабліва ў сітуацыю адно ў аднаго… А потым нечакана для нас раптам з’явілася АЭС за 30 кіламетраў ад Вільні. Потым раптам пачалася вайна. Цяпер мы ўсе думаем толькі пра тое, каб гэтая вайна скончылася. Але калі яна скончыцца — нам жа трэба будзе неяк камунікаваць. Калі мы не будзем ведаць адно аднаго, не будзем мець навукова-культурных кантактаў… мы зноў сутыкнёмся з тымі самымі праблемамі. Кожны такі прыезд мастакоў і актывістаў, кожная стыпендыя, кожны агульны праект — думаю, яны вельмі важныя і патрэбныя абодвум бакам, — тлумачыць Русціс.

У дачыненні да найбліжэйшай будучыні навуковец не настроены аптымістычна: на яго думку, далей цалкам можа быць яшчэ горш. Гэта даўно ўплывае і на чыста чалавечыя адносіны.

Алена Грибенчук
Алёна Грыбянчук

Праўда, навукова-культурнае асяроддзе ўсё ж імкнецца захаваць сувязі і ўзаемнае разуменне сітуацыі. Для таго, каб гэтае паразуменне заставалася, і працуе EU4Culture.

Надоўга

Калі гэты матэрыял ужо рыхтаваўся да публікацыі, Алёна апублікавала вынік паездкі ў Баэну: як і планавалася, мурал намаляваны сумесна з андалусійскімі мастакамі.

Мурал, который создала Алена Грибенчук, Баэна, Испания
Мурал, які стварыла Алёна Грыбянчук, Баэна, Іспанія

Праект Алёны — адзін з 34 выбраных, якія ажыццяўляюцца беларусамі пад эгідай EU4Culture ў 2022 годзе, усяго ж арганізатары прынялі 95 заявак. Затым будуць новыя адборы кандыдатаў: праграма працуе штогод да 2024 года, а найбліжэйшы адбор стартуе ў студзені 2023 года, і сачыць за яго навінамі можна тут.

Ранейшымі застануцца і правілы: падаваць заяўкі могуць любыя прадстаўнікі культурна-творчага сектара, а працягласць іх праектаў мабільнасці можа вар'іравацца ад 7 дзён да 12 тыдняў: акрамя таго, на 2023-ы запланаваны набор заявак з культурнымі і крос-інавацыйнымі праектамі працягласцю да года і на суму ад 3000 да 25 000 еўра. Пункты прызначэння — краіны ЕС, краіны — партнёры ЕС і іншыя краіны Еўропы.