У панядзелак, 11 лістапада, на вуліцы Гагарына ў Магілёве заўважылі двух коней. Яны прыйшлі да мясцовага гатэля, паведамляе мясцовы чат аўтамабілістаў.
Адкуль прыйшлі жывёлы, не ўдакладняецца, як і іх далейшы лёс. Але ўладальнікаў коней паблізу не заўважылі.