Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  2. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  3. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  4. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  5. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  6. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  7. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  8. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  9. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  10. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  11. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  12. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  13. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  14. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  15. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  16. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  17. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
Читать по-русски


Палітыкі, якія сабраліся ў Берліне на II форум дэмакратычных сіл, паспрабавалі аспрэчыць лідэрства ў апазіцыі Святланы Ціханоўскай. Воля да ўлады — асноўны інстынкт палітыкаў і дзіўна было б папракаць іх тым, што яны гэтую волю дэманструюць. Да таго ж відавочна, што Беларусь зараз вельмі далёкая ад грамадскага ўздыму. Пра сітуацыю і таму, да чаго яна можа прывесці, разважае Юрый Дракахруст.

Юрый Дракахруст

Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода».

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Найперш з гэтай прычыны ніякіх асаблівых палітычных поспехаў унутры краіны ў Ціханоўскай няма. Праўда, і ў іншых апазіцыйных палітыкаў таксама няма. Але паколькі ўсе яны апынуліся ў некаторым сэнсе ў аднолькавым становішчы, то некаторым з іх прыходзіць у галаву думка — а чаму яна, а не мы?

Адказ варта пачаць здалёк. У 70-я гады тагачасны дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр, засмучаны разнабоем у меркаваньнях паміж лідэрамі еўрапейскіх краін, задаў рытарычнае пытанне: «Каму патэлефанаваць, каб пагаварыць з Еўропай?»

Гэтую формулу, дарэчы, у 2001 годзе перафразаваў расійскі палітолаг, тады блізкі да Крамля, Глеб Паўлоўскі, кажучы пра вынікі тагачасных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На тых выбарах другое пасля Лукашэнкі месца заняў Уладзімер Ганчарык.

«Цяпер мы ведаем, каму патэлефанаваць, каб пагаварыць з беларускай апазіцыяй» — пракаментаваў тады сітуацыю Паўлоўскі.

Выканаць ролю такога «абанента» у Ганчарыка не атрымалася. Але формула Кісінджэра-Паўлоўскага дакладна апісвае пажаданае становішча спраў.

І гэта — сітуацыя Ціханоўскай і ў 2020 годзе, і цяпер.

Свет успрымае яе, як паўнамоцнага прадстаўніка прынамсі пратэстнай часткі беларускага грамадзтва, а да пэўнай ступені — і Беларусі.

На першы погляд гэта не так і шмат. Але насамрэч нямала. Вось у расейцаў, якія выступаюць супраць вайны і пуцінскага рэжыму, такога паўнамоцнага, усімі прызнанага прадстаўніка, «абанента», няма. Рэдкі выпадак у гісторыі, калі расейцы дэмакратычных поглядаў зайздросцяць беларусам.

Магчыма, палітыкі, якія сабраліся на форум у Берліне, «извергнув из сана» Ціханаўскую, здолеюць прадэманстраваць, што такое сапраўднае палітычнае лідэрства. У гэтым ёсць некаторыя сумневы, але чаго на свеце не бывае.

Але ўяўляецца зусім немагчымай перадача, пераход яе цяперашняга статусу паўнамоцнага прадстаўніка пратэстнай Беларусі каму б то ні было. Яна атрымала яго ў абсалютна ўнікальных варунках 2020 года — у сітуацыі пратэстнай мабілізацыі большасці беларусаў і беспрэцэдэнтнай рэакцыі на гэта ўсяго свету.

Цяпер падобнай мабілізацыі не назіраецца, а ўжо большасці — тым больш.

Да таго ж ёсць сумны досвед беларускай апазіцыі, калі «святое месца» лідэраў, зрынутых сваімі паплечнікамі, заставалася па сутнасці пустым.

Баюся, што і ў дадзеным выпадку справы пойдуць падобнам чынам. І адказам на пытанне «Каму патэлефанаваць, каб пагаварыць з беларускай апазіцыяй?» будзе вялікі спіс вельмі рашучых і энергічных дам і спадароў. Што на самой справе эквівалентна адказу — нікому. Няма каму.

Ну што ж, беларусам звыкла быць падобнымі да рускіх.

Меркаванее аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.