Опубликовано 2 красавiка 2023 у 10.20
Адрес в интернете: https://zerkalo-area.site/news/economics/35965.html    

У Беларусі ўвядуць чарговыя змены па пенсіях

З 2024 года ў Беларусі павысяць мінімальны страхавы стаж. Ён неабходны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. Цяпер мінімальны страхавы стаж складае 19 гадоў. З 1 студзеня 2024 года ён вырасце на паўгода — да 19 гадоў і шасці месяцаў, паведамляюць сацслужбы.

Фото Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Мінімальны страхавы стаж збіраюцца павысіць да 20 гадоў. Паводле планаў чыноўнікаў, гэта мусіць адбыцца ў 2025 годзе. Нагадаем, у 2013 годзе гэты паказчык павялічыўся з 5 да 10 гадоў. Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж паводле новых правілаў, трапляюць у пенсійную пастку: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчыны — з 65 гадоў, жанчыны — з 60 гадоў. Цяпер сацыяльная пенсія складае 170,74 рубля.

Раней, з 1 студзеня 2020 года, у страхавы стаж пачалі ўключаць тэрміновую службу ў войску. Гэтае новаўвядзенне на стадыі абмеркавання не падтрымлівалі ў Мінпрацы і Мінфіне. Пры гэтым па вучобе ў ВНУ і дэкрэтным адпачынку, уключэнне ў страхавы стаж якіх абмяркоўвалася нароўні са службай у войску, улады зменаў не прынялі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO