Опубликовано 19 снежня 2022 у 13.21
Адрес в интернете: https://zerkalo-area.site/news/life/28635.html    

У Беларусі завяршылася праверка боегатоўнасці Узброеных сіл

Ва Узброеных сілах Беларусі завяршыліся мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці. Пра гэта паведаміла 19 снежня прэс-служба Мінабароны.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: t.me/modmilby
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: t.me/modmilby

Праверка праводзілася з 13 снежня на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

«Падраздзяленні Узброеных сіл, якія прыцягваюцца да выканання задач праверкі баявой гатоўнасці войскаў, прыступілі да планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы», — паведамілі ў Мінабароны.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Беларусі абвясцілі раптоўную праверку баявой гатоўнасці Узброеных сіл. Да гэтага такія мерапрыемствы ў краіне праводзіліся ў траўні.

10 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Расіяй разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў. Паводле яго словаў, у Беларусь прыедзе «не адна тысяча» расійскіх вайскоўцаў, ён даручыў іх «прыняць і размясціць». Ён падкрэсліў, што разгортванне групоўкі праводзіцца нібыта праз пагрозу ўдару з боку Украіны. Аднак у Дзярждуме РФ заявілі, што разгортванне групоўкі — гэта для зняцця «занепакоенасці Аляксандра Рыгоравіча і нашых беларускіх братоў» і адказ на дзеянні Польшчы, якая ўмацавала вайсковую прысутнасць на мяжы з Беларуссю.

Першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі з рэгіянальнай групоўкі войскаў прыбылі ў краіну ўжо 15 кастрычніка.

19 снежня стала вядома, што расійскія вайскоўцы, якія прыбылі ў Беларусь у рамках стварэння рэгіянальнай групоўкі войскаў, правядуць батальённыя тактычныя вучэнні.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO