Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  2. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  3. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  4. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  5. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  6. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  7. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  8. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  14. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски


Журналістка з Мінска Марыя Грыц і былая ўладальніца гарадзенскай крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка, якія цяпер жывуць у Беластоку, стварылі гародзікі на балконах і расказалі «Зялёнаму парталу», як правільна гэта рабіць.

Фото: "Зялёны партал"
Гарод на балконе ў Беластоку. Здымак з архіву Марыі Грыц. Фото: «Зялёны партал»

— Сёлета ўжо другі мой агародны сезон. Распачала яго летась, калі мы прыехалі ў Беласток і зразумелі, дзе мы будзем жыць, — распавядае Марыя Грыц, якая спачатку з’ехала з Беларусі ў Грузію, адтуль — ва Украіну, а пасля пачатку вайны пераехала ў Польшчу. — Была акурат вясна. І вось у мяне кожную вясну нейкая ломка пачынаецца — мне трэба саджаць агарод.

Вельмі хацелася адчуваць нейкі кантроль хоць над чымсьці. А тут усё зразумела: пасадзіла сунічку — у цябе сунічка і вырасла. Ну наўрад ці калі ты пасадзіш суніцу, у цябе вырасце гарбуз.

Фото: "Зялёны партал"
Гарод на балконе ў Беластоку. Здымак з архіву Марыі Грыц. Фото: «Зялёны партал"Фото: «Зялёны партал»

Вольга Верамеенка кажа, что ўсё жыццё займалася раслінамі, а па першай адукацыі аграном і доўгі час выкладала ў аграрным каледжы. Калі жанчына трапіла ў вымушаную эміграцыю, то вельмі сумавала па сваіх раслінах, а потым стварыла ўласны гарод і нават вырошчвае бульбу — кажа, што «гэта такая сувязь з родам і з Радзімай».

Фото: "Зялёны партал"
Гарод на балконе ў Беластоку. Здымак з архіву Вольгі Верамеенкі. Фото: «Зялёны партал"Фото: «Зялёны партал»

Марыя расказала сакрэты дагляду за раслінамі на балконе:

— Тым, хто хоча завесці гарод на балконе, трэба зважаць, што ты будзеш да яго прывязаны. Гаршэчкі маленькія, зямля ў іх хутка сохне, асабліва па такой спёцы. У самыя гарачыя дні я іх палівала два разы на дзень.

Ты асабліва нікуды надоўга не з’едзеш, таму што трэба іх сядзець-глядзець. А знайсці чалавека, які б кожны дзень прыходзіў паліваць чужыя расліны, даволі складана. Калі мы збіраліся ў адпачынак, я выразала палову гароду, а другую частку пакінула на волю лёсу. І гэтыя расліны неяк выжылі.

Фото: "Зялёны партал"
Гарод на балконе ў Беластоку. Здымак з архіву Марыі Грыц. Фото: «Зялёны партал"Фото: «Зялёны партал»

Вельмі файная рэч — кампостнае вядро. Яно, праўда, хутка запаўняецца, а потым трэба доўга чакаць, пакуль яно прапрацуецца. Я ўжо думала туды якіх-небудзь чарвей пасадзіць. Можна не набываць угнаенні, а самой рабіць глебу. Ружы ў мяне, дарэчы, растуць у былым кампостным вядзерцы.

Добра мець аплікацыю ці дасведчанага чалавека, які дапаможа хутка зразумець, на што захварэлі расліны. Напрыклад, шкоднік павуцінны клешч, калі яго не дагледзець, можа вельмі хутка з’есці ўвесь гародзік, бо на балконе расліны стаяць вельмі шчыльна.

Не трэба сыходзіць у «раслінны запой», трэба цвяроза ацэньваць, колькі ты маеш месца. Бо я заставіла і засадзіла ўсё вельмі шчыльна, і не ўсім раслінам хапіла «жыццёвай прасторы».