Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  2. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  3. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  4. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  5. Есть ли у вашей семьи Audi, Porsche или Mercedes? Нет? А деньги на такие авто из вашего кармана все равно «утекают» — поясняем, как так
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  8. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  13. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
Читать по-русски


Заснавальнікаў ТАА «Бонусторг», якому належыць выданне «Аўтабізнес», «папрасілі» пракаментаваць нядаўні арышт дырэктара кампаніі Віталя Палякова. Яны пракаментавалі — і паведамілі, што закрываюць праект ABW.BY.

Фото: "Зеркало"
Заснавальнікі ТАА «Бонусторг» паведамілі, што закрываюць праект ABW.BY. Фота: «Люстэрка»

У заяве ўласнікаў гаворыцца, што Віталь Палякоў быў прыняты на працу 29 верасня гэтага года з выпрабавальным тэрмінам тры месяцы і акладам у памеры 3600 рублёў з магчымымі прэміяльнымі надбаўкамі. На момант затрымання ён не прапрацаваў у калектыве яшчэ і месяца і не атрымаў ніводнага заробку.

«Зыходзячы з рэзюмэ прэтэндэнта на пасаду падчас прыёму на працу мы можам разумець, падыходзіць ён нам як спецыяліст ці не. Але мы не правяраем яго асабістае жыццё, кола знаёмстваў і перапіскі ў мэсэнджарах, бо не маем для гэтага функцый і паўнамоцтваў як у МУС, пракуратуры і іншых органаў улады. Усе супрацоўнікі нашай кампаніі ведаюць, што „Аўтабізнес“ — гэта пра аўта-, мотатэхніку і ўсё, што з імі звязана, але не пра палітыку», — адзначылі заснавальнікі.

«Адносна нашых палітычных поглядаў ці грамадзянскай пазіцыі. Мы палітычна не ангажаваныя, ні ў чым не ўдзельнічалі, нікога не фінансавалі і, згодна з меркаваннем, выказанага Аляксандрам Лукашэнкам у адным з інтэрв'ю, што ў бізнесоўца — або бізнес, або палітыка, заўсёды выбіралі бізнес», — гаворыцца ў заяве.

Заснавальнікі таксама заявілі, што сёння праз розныя абставіны падышлі да моманту, калі гатовыя спыніць працу сайта ABW.BY.

«З пачаткам пандэміі, наступнымі эканамічнымі санкцыямі прадпрыемства стала стратным, бо прыбытковасць аўтамабільных парталаў звязаная з агульным становішчам на аўтарынку краіны. Мы тры гады спрабавалі паправіць сітуацыю да лепшага, у тым ліку наймаючы добрых праграмістаў, змяняючы дырэктараў. Не хацелася спыняць гісторыю, на нашую думку, найлепшай у краіне аўтамабільнай журналістыкі, якая бярэ свой пачатак у 1993 годзе, яшчэ з газеты „Аўтабізнес“», — гаворыцца ў заяве.

Уласнікі паабяцалі выплаціць супрацоўнікам усе належныя па законе «кратныя аклады і нават больш у выглядзе выхадных дапамог».

Нагадаем, 28 кастрычніка ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК з’явілася відэа затрымання дырэктара партала ABW.BY Віталя Палякова. Яго прымусілі сказаць, што ён браў удзел у акцыях пратэсту, а таксама назваць свой заробак.

Паводле звестак сілавікоў, уладальнікі сайта ABW.BY — таксама ўласнікі slivki.by, bamper.by, рэстарана «Арбат», паба «Пена» і ў дадатак маюць ВНЖ і іншы бізнес у Еўрасаюзе. Сілавікі таксама прыгразілі ўладальнікам бізнесу, якія, паводле іх, цяпер адпачываюць у экзатычных краінах: «Стаміліся, набіраюцца сіл. Яны ім спатрэбяцца. Хутка».

Нагадаем, у студзені гэтага года суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў галоўную рэдактарку ABW.BY Юлію Мудрэўскую на 1,5 года калоніі па артыкуле аб парушэнні грамадскага парадку, а рэдактара спецпраектаў партала Юрыя Гладчука — на 2,5 года калоніі.

Інтэрнэт-партал ABW.BY працаваў з 2006 года. Гісторыя праекта пачалася ў 1993 годзе з выхадам газеты «Аўтабізнес».