Опубликовано 19 снежня 2023 у 10.31
Адрес в интернете: https://zerkalo-area.site/news/life/56651.html    

Сілавікі зрабілі справаздачу пра затрыманне швачак фабрыкі «Элема». Прапагандысты абвінавацілі іх у «няправільным» упрыгожванні працоўных месцаў

Сілавікі затрымалі як мінімум дзвюх супрацоўніц швачнай фабрыкі «Элема». Іх «пакаяльнае» відэа апублікаваў раніцай 19 снежня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Задержанные работницы "Элемы". 2023 год. Коллаж из скриншотов видео
Затрыманыя працаўніцы «Элемы». 2023 год. Калаж са скрыншотаў відэа

Прапагандысты расказалі, што жанчыны «зладзілі сабе на працоўным месцы бчб-капішча», і паказалі фатаграфіі бел-чырвона-белых тканін і нітак, якія віселі ў цэху.

— Працавала на швачнай фабрыцы «Элема». Упрыгожвала сваё працоўнае месца і сябе незарэгістраванай сімволікай, — прымусілі сказаць на камеру адну з жанчын.

Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал сцвярджае, што супрацоўніц прадпрыемства затрымалі па даносе.

Нитки бело-красно-белого цвета, на которые обратили внимание силовики. 2023 год. Скриншот видео
Ніткі бел-чырвона-белага колеру, на якія звярнулі ўвагу сілавікі. 2023 год. Скрыншот відэа

Які працэсуальны статус затрыманых і ці знаходзяцца яны за кратамі — невядома.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO