Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  2. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  3. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  4. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  5. Могла уехать сама? Замешан ли КГБ? Спросили у коллег пропавшей спикерки КС, какие у них версии пропажи Анжелики Мельниковой
  6. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  7. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  12. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  13. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  14. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  15. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  16. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягнулі «паспяховы наступ» на Данецкім напрамку і занялі «больш выгадныя рубяжы» на Паўднёва-Данецкім. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расійскія войскі спрабавалі атакаваць у раёнах 14 населеных пунктаў, але былі адкінутыя. У Інстытуце па вывучэнні вайны расказваюць, што стаіць за зробленымі напярэдадні Пуціным і Лаўровым заявамі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 330-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: нанеслі ўдары па двух важных аб’ектах расійскіх сіл

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 25 авіяцыйных удараў і правялі больш за 85 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках пад артылерыйскі і мінамётны абстрэлы трапілі 13 населеных пунктаў; на Купянскім — дзевяць; на Ліманскім напрамку праціўнік абстраляў пазіцыі ўкраінскіх сіл ля пяці населеных пунктаў; на Бахмуцкім напрамку артылерыйскаму абстрэлу падвергліся раёны 22 населеных пунктаў; на Аўдзееўскім — сем; на Навапаўлаўскім — тры; на Запарожскім напрамку ад артылерыйскага агню пацярпелі 24 населеныя пункты; на Херсонскім — больш за 20.

— Падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Белагораўка Луганскай вобласці і Цярны, Верхнякаменскае, Салядар, Соль, Чырвоная Гара, Бахмут, Кляшчэеўка, Аляксандра-Шульціна, Курдзюмаўка, Вадзяное, Мар'інка, Перамога і Параскавіеўка Данецкай вобласці.

— Украінская авіяцыя нанесла 13 удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка і тры — па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў расіян.

— Збітыя расійскі верталёт Ка-52 і БпЛА «Мерлін-ВР».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны за суткі нанеслі ўдары па трох пунктах кіравання, пяці раёнах канцэнтрацыі, складзе боепрыпасаў і двух іншых важных аб’ектах праціўніка.

Мінабароны РФ: працягваем «спецаперацыю»

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягваюць наступаць пад Данецкам, а УСУ нясе там вялікія страты.

— На Купянскім напрамку ваенная авіяцыя і артылерыя Заходняй ваеннай акругі нанеслі агнявое паражэнне падраздзяленням 14-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае Луганскай вобласці і Іванаўка Харкаўскай вобласці. Знішчаныя звыш 30 вайскоўцаў УСУ, баявая браніраваная машына, два аўтамабілі, а таксама дзве самаходныя гаўбіцы «Акацыя».

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыя і артылерыя Цэнтральнай ваеннай акругі нанеслі паражэнне падраздзяленням 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Серабранка Данецкай вобласці і 24-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Новавадзяное Луганскай вобласці. У раёне населенага пункта Неўскае Луганскай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў. Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі больш за 60 вайскоўцаў забітымі і параненымі, бронетранспарцёр, тры пікапы і гаўбіцу Д-20.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай ваеннай акругі працягвалі наступ і нанеслі агнявое паражэнне ўкраінскім сілам у раёнах населеных пунктаў Галіцынаўка, Краснагораўка і Невельскае Данецкай вобласці. За мінулыя суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 80 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, тры артылерыйскія ўстаноўкі Caesar, артылерыйская сістэма М-777, артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік» і дзве САУ «Акацыя». Акрамя таго, у раёне населенага пункта Карлаўка Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў, а ў раёне населенага пункта Курахова — радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку падчас наступлення падраздзяленні Усходняй ваеннай акругі занялі больш выгадныя рубяжы і знішчылі больш за 30 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і тры пікапы.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 67 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 98-мі раёнах. Збіты самалёт Су-25 і пяць беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: у РФ асобным фігурам дазволілі крытыкаваць Пуціна

Пуцін, выступаючы 18 студзеня, паўтарыў стандартную і ілжывую рыторыку, што Расія напала на Украіну, каб абараніць жыхароў Данбаса ад неанацыстаў, што захапілі ў 2014 годзе ўладу. Нейкіх заяваў ад яго пра новую хвалю мабілізацыі або афіцыйнае абвяшчэнне вайны не прагучала насуперак чаканням расійскіх блогераў, адзначаюць у Амерыканскім інстытуце па вывучэнні вайны. Эксперты лічаць, што гэта сведчыць пра няўпэўненасць расійскага прэзідэнта ў сваёй здольнасці істотна ўплываць на нацыянальную інфармацыйную прастору.

Яны мяркуюць, што прамова Пуціна — імаверна, частка буйнейшай і адносна новай інфармацыйнай спробы ўплесці «спецыяльную ваенную аперацыю» ў больш маштабныя расійскія нацыянальныя міфы пра Вялікую Айчынную вайну, каб узмацніць расійскую падтрымку як зацяжной вайны, так і мабілізацыі. Заява міністра замежных справаў Расіі Сяргея Лаўрова, што Украіна і Захад ажыццяўляюць генацыд рускага народа, была зробленая з той жа мэтай, лічаць у ISW.

Параўнанне Лаўровым Захаду з нацысцкай Германіяй эксперты называюць смеху вартым і, напэўна, нацэленым на ўнутраную расійскую аўдыторыю.

«Украіна ніколі не пагражала ўварвацца або захапіць тэрыторыю па-за сваімі міжнародна прызнанымі межамі 1991 года. Ні NATO як альянс, ні якая-кольвек асобная дзяржава, што ўваходзіць у яго, не пагражалі ўварвацца ў Расію, не кажучы ўжо пра тое, каб дамагацца знішчэння рускіх як народа», — падкрэсліваюць у Інстытуце. У той час як Пуцін і Лаўроў працягваюць адмаўляць суверэнітэт Украіны і катэгарычна адмаўляюцца ад прамых перамоваў з ёй.

Звяртаюць увагу ў ISW і на апошнія выказванні ўладальніка ПВК Вагнера Прыгожына ў адрас Мінабароны РФ і Крамля, адзначаючы, што яны становяцца ўсё больш нахабнымі.

Прыгожын наўпрост атакаваў адміністрацыю прэзідэнта Пуціна і намякнуў, што некаторыя чыноўнікі, якія працуюць там, — здраднікі, якія хочуць, каб Расія прайграла вайну ва Украіне, — гэта адзін з самых смелых нападаў Прыгожына на Крэмль на сённяшні дзень, кажуць эксперты. Ён не баіцца наступстваў.

У ISW мяркуюць, што такім чынам Прыгожын і іншыя нацыяналісты, такія як Ігар Гіркін, ствараюць новую інфармацыйную прастору, дзе пэўныя фігуры могуць крытыкаваць Пуціна і найвышэйшыя эшалоны ўлады без відавочнай адплаты. Сам жа Пуцін вырашыў пакуль не падвяргаць цэнзуры гэтыя галасы.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

— расійскія войскі працягвалі абмежаваныя контратакі, каб вярнуць страчаныя пазіцыі ў Крамянной;

— расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі ў раёне Салядара, Бахмута, Аўдзееўкі і Данецка;

— Мінабароны Расіі працягвае спробы зменшыць ролю «вагнераўцаў» у заяўленых тактычных дасягненнях у раёне Салядара;

— украінскія афіцыйныя асобы адзначылі, што расійскія сілы канцэнтруюцца ў Запарожскай вобласці, магчыма, для маштабных абарончых або наступальных дзеянняў;

— усё шырэйшае выкарыстанне расійскімі войскамі запальных боепрыпасаў для нанясення звычайных удараў на поўдні Украіны пацвярджае нядаўнюю ацэнку ISW пра тое, што расійскія сілы, імаверна, сутыкнуцца з недахопам звычайных артылерыйскіх снарадаў;

— украінскія і расійскія крыніцы працягвалі ўказваць на тое, што расійскія ўлады, імаверна, рыхтуюцца да другой хвалі мабілізацыі.