Опубликовано 23 жнiўня 2023 у 13.12
Адрес в интернете: https://zerkalo-area.site/news/world/46977.html    

Расійскі беспілотнік ударыў па школе ў Сумскай вобласці. Загінулі дырэктар, завуч, сакратар і бібліятэкар

23 жніўня расійскія войскі не абмежаваліся начной атакай дронаў па Украіне. Раніцай беспілотнікі-камікадзэ Shahed прыляцелі ў Сумскую вобласць. Разбураная школа, ёсць ахвяры, паведамляе МУС Украіны.

Школа в городе Ромны Сумской области Украины, разрушенная ударом российского беспилотника 23 августа 2023 года. Фото: "Ромны 24"
Школа ў горадзе Ромны Сумскай вобласці Украіны, разбураная ударам расійскага беспілотніка 23 жніўня 2023 года. На здымку — ацалелы ўваход у сховішча. Фота: «Ромны 24»

Паветраная трывога ў вобласці была абвешчаная ў 9.30, было заўважана некалькі беспілотнікаў, паведамлялі Паветраныя сілы УСУ.

Траплянне ў школу ў Ромнах — горад знаходзіцца за 80 км ад мяжы з Расіяй — адбылося ў 10.05. У выніку будынак быў цалкам разбураны, паведаміла абласная ваенная адміністрацыя.

Паводле інфармацыі МУС, загінулі чатыры работнікі школы — іх целы ўжо знойдзеныя. Гэта дырэктар, завуч, сакратар і бібліятэкар. Падчас паветранай трывогі яны не спусціліся ў сховішча.

Спасатели несут тело погибшего при ударе российского беспилотника по школе в городе Ромны Сумской области Украины 23 августа 2023 года. Фото: МВД Украины
Ратавальнікі нясуць цела загінулага пасля ўдару расійскага беспілотніка па школе ў горадзе Ромны Сумскай вобласці Украіны 23 жніўня 2023 года. Фота: МУС Украіны

Акрамя таго, параненыя чатыры чалавекі, якія праходзілі міма школы, паведамляе паліцыя Сумскай вобласці.

Разбор завалаў завершаны.

Абноўлена ў 14.55. Удакладненая інфармацыя пра колькасць загінулых і параненых.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO