Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  2. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  3. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  4. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  5. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  6. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  7. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  8. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  9. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  10. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  11. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  13. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски


На Балі згвалтавалі 30-гадовую грамадзянку Беларусі, паліцыя затрымала падазраванага — расійскага бізнесоўца Антона Сімутава. Ён таксама імітаваў вар’яцтва, каб паспрабаваць вярнуцца ў Расію, і разграміў арандаваную вілу, піша мясцовае выданне Radar Bali.

Россиянин Антон Симутов, которого подозревают в изнасиловании беларуски на Бали. Фото: instagram.com/anton.feromon
Расіянін Антон Сімутаў, якога падазраюць у згвалтаванні беларускі на Балі. Фота: instagram.com/anton.feromon

Паліцэйскія паведамілі, што да іх звярнулася 30-гадовая беларуска, якая заявіла, што 41-гадовы Сімутаў завабіў яе да сябе на вілу ў раёне Чангу. Яна сцвярджае, што расіянін «трымаў яе ў палоне, пагражаў і здзекаваўся, а потым згвалціў». Паводле дзяўчыны, гэта адбылося ўвечары 19 красавіка.

Акрамя таго, як піша выданне, мужчына падпаліў арандаваную вілу і разграміў там маёмасць — да падазрэння ў згвалтаванні дадалася справа пра вандалізм.

Сімутава затрымала балійская паліцыя, аднак на допытах ён «даваў бязладныя адказы і паводзіў сябе як вар’ят», таму яго адправілі на псіхіятрычную экспертызу. На наступны дзень мужчына голымі рукамі пагнуў жалезныя пруты на акне бальніцы і збег, але быў злоўлены зноў. Ён прызнаўся, што сімуляваў вар’яцтва і планаваў збегчы ў Расію.

Як піша «Холод», выпадак са згвалтаваннем беларускі на Балі — не адзіны, у якім засвяціўся Сімутаў.

Мужчына вядомы як заснавальнік самай буйной у Санкт-Пецярбургу франшызы кальян-бараў, пры гэтым большую частку часу ён жыве на Балі і ў сацсетках называе сябе «прадпрымальнікам і інвестарам». Паводле знаёмых, на востраве ён часта прадстаўляўся маёрам ФСБ і крымінальным аўтарытэтам і ездзіў з паліцэйскім картэжам.

Паводле інфармацыі Baza, Сімутаў датычны да іншых выпадкаў сэксуалізаванага гвалту на Балі — а таксама арганізаваў на востраве наркасекту. Ад яго дзеянняў маглі пацярпець 11 чалавек, жанчын і мужчын.