Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  2. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


Увечары 1 чэрвеня літоўскі памежнік смяротна параніў з табельнай зброі чалавека, які спрабаваў уцячы ад пераследу на аўтамабілі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Кіраўнік памежнай службы Літвы Рустам Любаеў расказаў, што загінулы мужчына быў жыхаром Вільнюса, перавозіў кантрабанду і спрабаваў наехаць на памежніка, перадае Delfi.

Літоўскі памежнік. Фота: delfi.lt

Інцыдэнт адбыўся увечары 1 чэрвеня ў ваколіцах вёскі Паўдрэну Шальчынінкскага раёна Літвы, проста ля мяжы з Беларуссю. Там аўтамабіль Volkswagen Passat не спыніўся на патрабаванне памежнікаў, паехаў далей і ледзь не збіў супрацоўніка літоўскай памежнай службы. Афіцэры выправіліся за ім у пагоню на службовым уседарожніку, адзін з супрацоўнікаў стрэліў з табельнай зброі і смяротна параніў кіроўцу. У аўтамабілі былі знойдзеныя пачкі меркавана кантрабандных цыгарэт.

Кіраўнік памежнай службы Літвы Рустам Любаеў паведаміў, што загінулы мужчына быў грамадзянінам Літвы і жыхаром Вільнюса з крымінальным мінулым, ён не меў пропуску ў памежную зону. Акрамя таго, у памежнікаў былі звесткі, што яго аўтамабіль можа перавозіць кантрабанду.

— Гэта жыхар горада Вільнюса, які мае ўражлівае крымінальнае мінулае. Ён неаднаразова судзімы за розныя злачынствы, уключаючы парушэнне дзяржаўнай мяжы і захоўванне акцызных тавараў. Таксама ён неаднаразова быў пакараны за іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні, — паведаміў Любаеў.

Літоўская паліцыя пачала дасудовае расследаванне з нагоды гэтага інцыдэнту. Таксама ў Вільнюскім памежным пункце памежнай службы распачатае яшчэ адно дасудовае расследаванне па факце кантрабанды, праводзіцца праверка.