На Новадзявочых могілках у Маскве (Расія) малады чалавек разбурыў магілу былога вядоўцы КВН Аляксандра Маслякова. Пра гэта паведамілі 22 верасня ў прэс-службе тэлепраграмы.
Ахоўнікі затрымалі парушальніка і вывелі яго з могілак, а потым перадалі паліцыі.
«Крыж адноўлены, і ўсе неабходныя меры прынятыя для бяспекі на тэрыторыі могілак», — адзначылі ў прэс-службе КВН.
Як піша тэлеграм-канал Mash, калі малады чалавек вырываў крыж і раскідваў кветкі, ён «крычаў, што легенда КВН не мусіць тут ляжаць».
Пытанне пра завядзенне крымінальнай справы вырашаецца, паведамілі ТАСС у паліцыі. Падазраванаму пагражае арышт тэрмінам да трох месяцаў. Пакуль жа яго адправілі ў псіхіятрычную бальніцу, каб праверыць на стан свядомасці.
Чытайце таксама