Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  3. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  6. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  9. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  10. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  11. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  12. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  13. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  14. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
Читать по-русски


Рэгулярныя заняткі спортам карысныя ўсім, аднак жанчыны выйграюць ад іх больш, чым мужчыны, нават калі выдаткоўваюць менш часу на трэніроўкі. Гэта звязана з фізіялогіяй: жанчынам трэба прыкласці больш намаганняў, чым мужчынам, для выканання практыкаванняў такога ж узроўню, піша The Daily Mail.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з некалькіх медыцынскіх цэнтраў ЗША і клінікі пры Універсітэце Цынхуа (Кітай), якія апублікавалі вынікі свайго даследавання ў Journal of the American College of Cardiology (JACC).

Усё пачалося з намеру высветліць, ці можа карысць для здароўя ад трэніровак адрознівацца ў залежнасці ад полу. Рэч у тым, што, хоць фізічная актыўнасць шырока рэкамендуецца для зніжэння рызыкі смерці ад хваробаў сэрца і іншых прычын, жанчыны звычайна адстаюць ад мужчын у занятках спортам.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі больш чым 400 тысяч дарослых амерыканцаў. З 1997 да 2019 года гэтыя людзі, з іх крыху больш чым палова — жанчыны сярэдняга ўзросту, падавалі ў анкетах звесткі пра сваю фізічную актыўнасць у вольны час.

Высветлілася, што жанчыны атрымліваюць больш карысці, чым мужчыны, літаральна ад усіх відаў практыкаванняў умеранай ці высокай інтэнсіўнасці — пачынаючы з хуткай хады і заканчваючы сілавымі трэніроўкамі. Прычым ім часцяком для гэтага трэба нават менш часу.

Так, даследчыкі высветлілі, што мужчынам за тыдзень трэба 300 хвілін, ці пяць гадзін, умераных трэніровак, каб знізіць рызыку смерці ад усіх прычын на 18%. Жанчыны дасягалі тых самых вынікаў за ўдвая меншы час — 140 хвілін за тыдзень, а пры пяцігадзіннай працягласці трэніровак рызыка смерці ад усіх прычын у іх зніжалася на 24%.

Што да сілавых практыкаванняў, то ў жанчын, якія іх выконвалі, рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў зніжалася на 30% у параўнанні з 11% у мужчын.

Навукоўцы лічаць, што гэта можа быць звязана з адрозненнямі ў анатоміі і фізіялогіі: жанчынам патрабуецца больш намаганняў, чым мужчынам, для выканання практыкаванняў аналагічнага ўзроўню.

Даследчыкі спадзяюцца, што гэтае адкрыццё натхніць жанчын па ўсім свеце актыўней займацца спортам.

«Нават абмежаваная колькасць рэгулярных трэніровак прыносіць значную карысць, асабліва жанчынам. Сістэматычныя заняткі спортам, хай гэта ўсяго 20−30 хвілін энергічных практыкаванняў некалькі разоў на тыдзень, здольныя забяспечыць нашмат больш пераваг, чым людзі сабе ўяўляюць», — сцвярджае адна з аўтарак даследавання, кардыёлаг Сьюзан Чэнг.

Чытайце таксама