Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  2. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  3. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  4. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  8. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  13. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
Читать по-русски


У двух беларускіх калектывах — Мінскім абласным тэатры лялек «Батлейка» і віцебскім Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа — працягваюць звальняць супрацоўнікаў. Пра гэта рэдакцыі паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Минский областной театр кукол «Батлейка». Фото: batleika.by
Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Фота: batleika.by

Пра праблемы ў тэатры «Батлейка», які працуе ў Маладзечне, стала вядома ў канцы лютага 2024 года. Тады чытачы расказалі нам, што была звольненая дырэктарка тэатра Таццяна Чаеўская. Калектыву прапанавалі знайсці больш эфектыўнага кіраўніка. Таксама не падоўжылі кантракты галоўнаму бухгалтару, галоўнаму адміністратару, двум работнікам майстэрняў, касцюмеру і дзвюм прыбіральшчыцам.

Паводле чытачоў, у калектыве «Батлейкі» лічылі, што ў выканаўцы абавязкаў дырэктара — ім прызначылі галоўнага інжынера Мікалая Тамашэўскага — ёсць распараджэнне не падаўжаць кантракты іншым супрацоўнікам і не перашкаджаць тым, хто хоча сысці раней за тэрмін заканчэння кантракта. Такім чынам, неўзабаве ў «Батлейцы» проста не будзе каму працаваць. Паводле інфармацыі нашых чытачоў, у Маладзечне абмяркоўвалі магчымасць далучэння тэатра да мясцовага Палаца культуры.

На публікацыю ў нашым выданні адрэагавала дзяржаўная прэса. Мікалай Тамашэўскі заявіў выданню kraj.by, што дырэктарка Таццяна Чаеўская не звольненая, а знаходзіцца на бальнічным, і абверг інфармацыю пра непадаўжэнне кантрактаў работнікам.

Праўда, экс-дырэктарка тэатра Ала Палякова (папярэдніца Чаеўскай) заявіла ў тым жа інтэрв'ю, што праблемы ўсё ж ёсць: планы па выручцы, якая мусіць пакрыць выдаткі тэатра, не выкананыя. Узніклыя цяжкасці яна патлумачыла новым патрабаваннем Лукашэнкі наконт фінансавання выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў у прапорцыях 60/40 — паводле яе, у «Батлейцы» да апошняга спадзяваліся, што гэтае рашэнне не прымуць, і яно было «як снег на галаву».

— Я лічу, што мусіць быць дыферэнцыяваны падыход да тэатраў, размешчаных у абласных цэнтрах, і да тых, якія, як і «Батлейка», знаходзяцца ў райцэнтрах, — адзначыла Ала Палякова і дадала, што разлічаныя планы па выручцы ад пачатку былі «нерэальнымі».

Насамрэч на сайце тэатра ў якасці выканаўцы абавязкаў дырэктара ўжо даўно пазначаны Тамашэўскі, а не Чаеўская. Але самае галоўнае, што, як расказалі рэдакцыі нашыя крыніцы, звальненні ў «Батлейцы» працягнуліся. Ужо пасля нашай публікацыі былі звольненыя галоўны мастак, мастак-мадэльер, мастак-скульптар, загадчык гаспадаркі, загадчык пастановачнай часткі, дворнік, кіроўца, бутафор, вартаўнік, сантэхнік, асвятляльнік (апошні працаваў па сумяшчальніцтве).

«Надыходзіць новы час, які патрабуе змяніць падыходы не толькі да рэпертуару, але і да штату тэатра, аптымізуючы яго. Тэатр быў, ёсць і будзе. Упэўнены, мы парадуем прыхільнікаў і гледачоў новымі цікавымі спектаклямі», — заявіў Мікалай Тамашэўскі ў інтэрв'ю ў канцы сакавіка 2024 года. Там жа ён дадаў, што «сцэнары для новых пастановак прыдумляе ў тым ліку сам». Можна меркаваць, што былы галоўны інжынер вымушаны займацца гэтым, бо звольніў людзей, у абавязкі якіх гэта ўваходзіла.

У цэлым жа з пераліку тых, хто страціў працу, відаць, што звальняюць усіх супрацоўнікаў тэатра, пакідаючы толькі актораў. Працаваць без іх калектыў не можа. Таму ранейшыя здагадкі — пра магчымасць далучэння тэатра да мясцовага Палаца культуры — становяцца ўсё больш і больш рэальнымі.

Тэатр «Батлейка» быў заснаваны ў 1990 годзе. За гады працы ён неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і прызамі на міжнародных фестывалях тэатраў лялек Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны, Літвы, Германіі, Італіі, Сербіі, Польшчы. У 2018 годзе спектакль «Сёстры Граі» (рэжысёр Яўген Карняг) стаў адным з пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

У пачатку гэтага года ў калектыве працавалі 42 чалавекі, з іх 13 пенсіянераў.

Праблемы ў «Батлейкі» ўзніклі яшчэ ў канцы кастрычніка 2022 года. Тады, як адзначаў Reform.by, чыноўнікі паспрабавалі далучыць яе да Мінскага абласнога драматычнага тэатра, які працуе ў тым жа Маладзечне. «Батлейку» планавалі зрабіць філіялам гэтай установы. У такім выпадку трупа, хутчэй за ўсё, спыніла б існаванне. Ужо была названая і дата меркаванай рэарганізацыі — 1 студзеня 2023 года. Але ў выніку тэатр выратавалі юрыдычныя нюансы. Аказалася, філіял абавязкова мусіць знаходзіцца ў іншым населеным пункце, а не там, дзе асноўная арганізацыя.

Тым часам у Беларусі працуе ўсяго 28 прафесійных тэатраў.

У 2023 годзе ўжо спыніў існаванне сталічны Тэатр аднаго актора «Зніч».

Дадамо, што акрамя Маладзечна масавыя звальненні адбываюцца і ў іншым беларускім калектыве — Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа. Паводле рознай інфармацыі, колькасць чалавек, якім не працягнулі кантракты, складае ад пяці да дзесяці. Некаторыя з іх яшчэ дапрацоўваюць, таму на просьбу нашай крыніцы мы не называем іх прозвішчаў.

Апошнім часам звальненні ў беларускіх тэатрах зрабіліся рэгулярнымі. У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку — дырэктар сталічнага Музычнага тэатра Сяргей Пукіта. У красавіку страціў пасаду і дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў. Праўда, пазней высветлілася, што ён пайшоў на павышэнне — стаў намеснікам кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

У 2024 годзе ў Беларусі звальненні набіраюць хуткасць, страціць працу можна з самай нечаканай прычыны. «Люстэрка» здабывае інфармацыю з уласных крыніц і падрабязна фіксуе тое, што адбываецца ў краіне.

Падтрымайце рэдакцыю, каб мы працягвалі гаварыць пра важнае ✊

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.