Жыхары Гродна хацелі ўшанаваць пісьменніка Васіля Быкава і папрасілі мясцовыя ўлады паставіць яму помнік, бо ён жыў і працаваў у гэтым горадзе, але яго імя дагэтуль там не ўвекавечанае належным чынам. Гродзенскі аблвыканкам адказаў на гэтую петыцыю, дакумент апублікаваны на сайце Petitions.by.
Згодна з дакументам, падпісаным намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай, усталяванне такіх помнікаў не ўваходзіць у кампетэнцыю гарадскіх уладаў.
«Стварэнне і ўсталяванне такіх аб’ектаў рэгулюецца палажэннем пра парадак стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва», — гаворыцца ў адказе.
У палажэнні, якое згадвае Куляша, адзначаецца, што помнікі ў абласных цэнтрах ўсталёўваюцца толькі па рашэнні абласных выканаўчых камітэтаў. Прычым праект трэба абавязкова ўзгадніць з Мінкультам і атрымаць ад яго станоўчае заключэнне, таксама яго мусіць узгадніць Аляксандр Лукашэнка. Выгляд і архітэктурнае рашэнне помнікаў ухваляе рэспубліканскі мастацка-экспертны савет.