Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  2. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  3. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  4. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  5. Есть ли у вашей семьи Audi, Porsche или Mercedes? Нет? А деньги на такие авто из вашего кармана все равно «утекают» — поясняем, как так
  6. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  7. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  8. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  11. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  12. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  13. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
Читать по-русски


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла, што ў Беларусі няма праблем з асартыментам тавараў у крамах. Інфармацыю пра скарачэнне асартыменту чыноўніца назвала ілжывай. Мы папрасілі чытачоў зноў расказаць і паказаць, якая сітуацыя з таварамі на паліцах крамаў.

Секция магазина в Молодечно. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Секцыя крамы ў Маладзечне. 23 лістапада 2022 года. Фота чытача

Нашы чытачы цягам апошняга тыдня паведамляюць пра скарачэнне асартыменту ў некаторых крамах і недахоп асобных тавараў. Гэта датычыць як прадуктаў, так і бытавой хіміі і касметыкі або кармоў для жывёлаў.

Наталля Качанава лічыць, што справы ідуць зусім не так: праблем з асартыментам тавараў у крамах няма, падставаў для панікі — таксама, а людзі «самі бачаць і разумеюць, як добра жывуць беларусы». Старшыня Савета Рэспублікі расказала, што структура правярае інфармацыю, якая «размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах», па яе словах, яна «часцяком абсалютна ілжывая і не пацверджаная ніякімі фактамі».

Але, мяркуючы па фота, дасланых нашымі чытачамі, карціна ўсё ж не такая радасная, як распісала чыноўніца.

«У гіпермаркетах [адбываецца] расцягванне тавару па паліцах на ўсю катушку. Выпечка — толькі расійская», — напісаў нам Іван з Мінска (усе імёны ў тэксце змененыя).

Магазин в Минске. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Крама ў Мінску. 23 лістапада 2022 года. Фота чытача

Як відаць на дасланых здымках, пастаўкі чыпсаў Lay’s аднаўляюцца. Раней чыноўнікі тлумачылі іх адсутнасць перазаключэннем кантрактаў і выключэннем з ланцужкоў паставак пасярэднікаў.

«З продажу цалкам зніклі тавары для дыябетыкаў. Калі раней было поўна печыва, вафляў, халвы, мармеладу, зефіру, нават было марозіва і глазураваныя сыркі для дыябетыкаў, то цяпер няма наогул нічога. Зрэдку з’яўляюцца сушкі на фруктозе — і на гэтым усё», — напісала нам Валянціна.

Магазин в Минске. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Крама ў Мінску. 23 лістапада 2022 года. Фота чытача
Магазин в Минске. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Тая ж крама ў Мінску. Фота чытача

У гіпермаркеце у Гродне, па словах Дзмітрыя, аддзел садавіны і гародніны «змясціўся прыкладна на 25 квадратных метрах». «Па-мойму, ён мусіць быць крышачку большы і разнастайнейшы, хіба не?» — задаецца пытаннем пакупнік. Большую частку ў аддзеле займае беларуская гародніна, але ёсць таксама памідоры, агуркі, жоўты перац, бананы, апельсіны.

Так выглядае стэлаж адной з крамаў у Лідзе. Яго выгляд супадае з расказамі нашых чытачоў пра тое, што ім стала цяжэй знайсці некаторыя касметычныя тавары і бытавую хімію. «Няхай яна [Наталля Качанава] раскажа пра жаночую гігіену. Даводзіцца мужа прасіць прывезці з Еўропы тампоны нармальныя», — падзялілася Святлана.

Магазин в Лиде. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Крама ў Лідзе. 23 лістапада 2022 года. Фота чытача

У адной з вёсак пад Мінскам, са словаў Алега, знік з продажу сухі корм для катоў Whiskas.

У кастрычніку з’явілася інфармацыя, што ў крамах пачаліся перабоі з курынымі яйкамі. Паводле аднаго з прадпрымальнікаў, птушкафабрыкі замест звыклых упаковак па дзясятку яек прапаноўвалі вялікія паддоны па 30 штук. Як відаць, месцамі гэтае пытанне не вырашанае дагэтуль. У адной са сталічных крамаў яйкі прапануюць у цэлафанавых пакетах замест зручных кардонных або пластыкавых скрынак. Але і тых у наяўнасці ўсяго чатыры.

Магазин в Минске. 23 ноября 2022 года. Фото читателя
Крама ў Мінску. 23 лістапада 2022 года. Фота чытача

Яраслаў расказаў нам, што ў сталічнай краме адной вядомай сеткі ўбачыў пустыя маразільнікі. Раней у іх «былі пельмені, бліны, чабурэкі, марозіва». Звязана гэта з санітарнымі мерапрыемствамі, зменай тавару, нядзейным гандлёвым абсталяваннем або перабоямі ў пастаўках — невядома.

Сапраўды, не ва ўсіх крамах ёсць перабоі і яны датычаць не ўсіх тавараў. Аднак асартымент, мяркуючы па словах саміх беларусаў, стаў прыкметна бяднейшым.