Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  2. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  3. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  4. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  5. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  6. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  7. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  8. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  9. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  10. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  11. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  12. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  13. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  14. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  15. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  16. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  17. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  18. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі ўвядуць змены па бальнічных лістках. Адна з іх — мінімальны памер бальнічных прывяжуць да памеру мінімальнай зарплаты. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Так, з 2024 года мінімальны памер бальнічных будзе разлічвацца з памеру мінімальнай зарплаты. Цяпер ён прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і складае 50% ад гэтага паказчыка (на сёння гэта 169,92 рубля).

Таксама чыноўнікі павялічаць памер бальнічных для тых, хто працуе больш за 10 гадоў.

«Для грамадзян, якія маюць стаж працы з выплатай унёскаў у бюджэт фонду 10 гадоў і больш, бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100% страчанага заробку», — тлумачаць у Мінпрацы.

Для работнікаў са стажам, меншым за 10 гадоў, бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 80% страчанага заробку.

Цяпер дапамога па часовай непрацаздольнасці першыя 12 дзён пакрывае 80% страчанага заробку, астатнія дні хваробы — 100%.

«Для грамадзян, якія працуюць і маюць права на дапамогу з першага дня ў памеры кампенсацыі 100% страчанага заробку (дапамога па доглядзе дзіцяці, па цяжарнасці і родах і г. д.), падыходы не змяніліся», — удакладняюць ў Мінпрацы.

Яшчэ адна змена — павелічэнне памеру сярэднядзённага заробку для разліку бальнічных. У разлік будуць уключаць усе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт фонду на сацстрахаванне па ўсіх працадаўцах (у тым ліку былых) у разліковым перыядзе.

Цяпер уключаюць толькі выплаты, звязаныя з працоўным вынікам (у разлік не ўключаюцца аднаразовыя выплаты — матэрыяльная дапамога, дапамога на аздараўленне і інш.) і толькі па цяперашнім працадаўцу.

З 2024 года бальнічныя будуць прызначаць толькі па асноўным месцы працы з улікам заробку ва ўсіх працадаўцаў.

Працадаўца на падставе звестак Фонду сацабароны будзе разлічваць і выплачваць дапамогу з улікам зарплаты з усіх месцаў працы.

Цяпер дапамога прызначаецца ў кожнага працадаўцы, з якім аформленыя працоўныя адносіны, на дату адкрыцця бальнічнага з улікам заробку ў гэтага працадаўцы.

Яшчэ адно змяненне заключаецца ў тым, што права на бальнічныя будуць вызначаць пры ўмове непрацаздольнасці па ўсіх месцах працы.

Цяпер дапамога прызначаецца толькі па тых месцах працы, па якіх работнік падаў дакумент, што пацвярджае часовую непрацаздольнасць.

Таксама чыноўнікі змянілі перыяд, які бярэцца для разліку бальнічнага. Калі цяпер улічваюць 6 месяцаў працы, то з 2024 года хочуць падняць гэтую планку да 18 месяцаў. Але з гэтага перыяду выключаюць прастоі і адпачынкі за свой кошт з ініцыятывы наймальніка, а таксама час часовай непрацаздольнасці і атрымання іншых сацыяльных выплат.

«Устаноўлены разліковы перыяд дазволіць выключыць выпадкі штучнага завышэння сярэднядзённага заробку і максімальна справядліва вызначыць суму бальнічнага з улікам удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», — заяўляюць у Мінпрацы.

Бальнічныя будуць разлічваць у ФСАН, а не ў бухгалтэрыях кампаній.

Чыноўнікі таксама хочуць увесці цэнтралізаваны разлік бальнічных праз ФСАН. Плануецца, што фонд будзе іх разлічваць зыходзячы з той інфармацыі, якая ёсць у фонду па сярэднім заробку работніка, і працягласці выплаты страхавых узносаў. Цяпер гэтымі разлікамі займаецца наймальнік, то-бок бухгалтэрыя кампаніі. Як удакладняюць у Мінпрацы, бухгалтэрыя фірмаў зможа атрымліваць інфармацыю па бальнічным праз карпаратыўны партал фонду.

«Новаўвядзенні дазволяць увесці роўныя падыходы па аплаце бальнічных, у залежнасці ад удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, знізіць нагрузку на бізнес пры выкананні функцый адміністравання бальнічных (прызначэнне і разлік дапамогі) і знізіць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў, якія дапускаюцца падчас разліку памераў бальнічных», — кажуць у Мінпрацы.