Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  2. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  3. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  4. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  5. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  6. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  7. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  8. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  9. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  10. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  11. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  12. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  13. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  14. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  15. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  16. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


У базе дадзеных на сайце Федэральнай службы судовых прыставаў РФ абнавіліся запісы пра даўгі спявачкі Анжалікі Агурбаш — там з’явілася сума яе запазычанасці перад банкам ВТБ, звярнула ўвагу расійскае дзяржагенцтва Sputnik.

Банк ВТБ падаваў пазоў супраць спявачкі за даўнія даўгі па крэдытнай карце. Мяшчанскі раённы суд Масквы 8 лістапада 2022 года абавязаў Агурбаш вярнуць грошы. Згодна з запісам у банку дадзеных выканаўчых вытворчасцяў, сума доўгу складае 696 тыс. 422 расійскіх рубля, то-бок каля 9,5 тыс. даляраў.

Скриншот базы данных исполнительного производства РФ
Скрыншот базы дадзеных выканаўчай вытворчасці РФ

Акрамя таго, абнавілася інфармацыя пра доўг спявачкі па пазове «Белкаапсаюза» пра футры. Нагадаем, прадпрыемства судзілася з Агурбаш, абвінавачваючы яе ў тым, што, атрымаўшы яшчэ ў 2018 годзе футры, шалікі, торбы і іншыя вырабы для рэалізацыі ў Маскве (ёй належалі камісійныя), яна так і не пералічыла грошы за тавар у тэрмін (да 2020 года) і сам тавар не вярнула (толькі правяла прэзентацыю). Суд стаў на бок прадпрыемства і пастанавіў спагнаць са спявачкі каля 6,1 млн расійскіх рублёў. Яна выплаціла толькі малую частку.

Паводле абноўленых звестак выканаўчай вытворчасці, Анжаліка Агурбаш усё яшчэ вінная за футры 6 млн 13 тысяч 962 расійскія рублі (каля 82 тысяч даляраў), за паўгода сума знізілася менш чым на 1 тысячу рублёў. Але вось выканальніцкі ўнёсак, які спявачцы выставілі да выплаты пасля суда, цяпер шматкротна вырас — з 5 да 426 тыс. расійскіх рублёў (5,8 тыс. даляраў).

Скриншот базы данных исполнительного производства РФ
Скрыншот базы дадзеных выканаўчай вытворчасці РФ

У базе дадзеных ёсць яшчэ дзевяць выканаўчых вытворчасцяў на Анжаліку Агурбаш — па спагнанні запазычанасцяў па дзяржпошлінах, штрафах, падатках. Агульная сума яе даўгоў у Расіі на гэты момант складае 7 млн 236 тыс.146 расійскіх рублёў, або 99,4 тыс. даляраў.