Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  3. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  6. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  7. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  8. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  9. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  10. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  11. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
Читать по-русски


Заснавальнікі і кіраўніцтва неназванай IT-кампаніі ўхілялася ад выплаты падаткаў, сцвярджае Камітэт дзяржкантролю. На іх завялі крымінальную справу, ператрусы праводзілі пры падтрымцы АМАПа.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Паводле КДК, тры заснавальнікі і фактычныя кіраўнікі кампаніі арганізавалі ва ўсіх абласных цэнтрах, Мінску і Бабруйску дзейнасць па распрацоўцы праграмнага забяспечання, а таксама аказанні паслуг у сферы прафесійнай IT-адукацыі — то-бок адукацыйных курсаў, у тым ліку для дзяцей.

«У перыяд з 2015 па 2021 год пры суўдзеле 11 асобаў яны стварылі 14 падкантрольных суб’ектаў гаспадарання (з аднайменнай назвай асноўнага таварыства), якія ажыццяўляюць аналагічную дзейнасць і выкарыстоўваюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Пры гэтым паміж створанымі суб’ектамі штучна размяркоўвалася дзейнасць і выручка галаўной кампаніі, у выніку чаго была заніжаная падатковая база апошняй, што дазволіла яе кіраўнікам ухіліцца ад выплаты падатку на суму 1,6 млн рублёў», — заявілі ў КДК.

У дачыненні да трох заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў кампаніі распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў) КК Беларусі. Максімальнае пакаранне прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Пры падтрымцы АМАП правялі 37 ператрусаў, наклалі арышт на маёмасць падазраваных на суму больш чым 2 млн рублёў. Як заявілі ў КДК, «падазраваныя віну прызналі, нанесеную дзяржаве шкоду кампенсавалі ў бюджэт у поўным аб’ёме».

Па крымінальнай справе праводзіцца папярэдняе следства.