Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  2. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  3. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  4. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  5. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  6. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  7. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  8. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  11. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  12. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  13. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  14. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  15. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  16. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  17. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
Читать по-русски


Беларусь адхіляе абвінавачанні ў парушэнні паветранай прасторы Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Беларусі.

Белорусские вертолеты. Фото: Facebook / Eliza Kowalczyk
Беларускія верталёты. Фота: Facebook / Eliza Kowalczyk

Абвінавачанні ў парушэнні мяжы Польшчы верталётамі Мі-24 і Мі-8 беларускіх ВПС і войскаў СПА — «надуманыя і былі зробленыя польскім вайскова-палітычным кіраўніцтвам для чарговага апраўдання нарошчвання сіл і сродкаў ля беларускай мяжы».

У ведамстве нагадалі, што яшчэ раніцай аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы супакойвала насельніцтва заявамі пра тое, што польскія радары не фіксавалі парушэння дзяржмяжы. Вечаровую заяву Мінабароны Польшчы ў Беларусі тлумачаць тым, што польскія вайскоўцы «параіліся са сваімі заакіянскімі гаспадарамі».

«Паведамленне, не пацверджанае дадзенымі аб’ектыўнага кантролю з боку Польшчы, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь разглядае ў стылі „адна бабка сказала“ і адзначае, што парушэння паветранай прасторы верталётамі Мі-24 і Мі-8 не было», — гаворыцца ў заяве беларускага ведамства.

Нагадаем, 1 жніўня ў небе над польскай вёскай Белавежа ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы заўважылі беларускія вайсковыя верталёты. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што верталёты праляцелі проста над вёскай, OSINT-расследавальнікі кажуць пра залёт углыб польскай тэрыторыі на тры кіламетры. Але ў аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы запэўнівалі, што парушэння паветранай прасторы зафіксавана не было.

Увечары 1 жніўня Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што парушэнне паветранай прасторы краіны беларускімі вайсковымі верталётамі ўсё ж было. Адзначаецца, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне Белавежы на вельмі малой вышыні, што абцяжарыла яго выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі.