Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  2. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  3. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  4. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  5. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  6. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  9. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  10. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  11. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  12. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  13. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  14. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  15. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
Читать по-русски


Беларусь збіраецца прыпыніць дзеянне Дамовы пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі. Праект адпаведнага закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, на гэта звярнуў увагу Reform.by.

Фото: Freepik.com
Сцягі Польшчы і Чэхіі. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik.com

«Прыпыніць дзеянне Дамовы пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе ад 19 лістапада 1990 года ў дачыненні да Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі», — гаворыцца ў законапраекце.

Калі яго прымуць дэпутаты і ўхваляць сенатары, то пасля падпісання законапраекта Аляксандрам Лукашэнкам гэты законапраект стане законам.

Раней у Мінабароны неаднаразова папракалі Польшчу ў тым, што тая, мадэрнізуючы сваё войска і павялічваючы яго колькасць, парушае ДЗУСЕ. У прыватнасці, начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ведамства Валерый Равенка заяўляў, што, згодна з выніковым актам перамоваў пра колькасць асабовага складу звычайных узброеных сіл у Еўропе, колькасць польскага войска не мусіць перавышаць 234 тысячы чалавек.

Свае прэтэнзіі да Чэхіі вайсковае ведамства публічна не агучвала.

Што такое ДЗУСЕ і што гаворыцца ў выніковым акце?

Базавая Дамова была падпісаная 19 лістапада 1990 года ў Парыжы 16 дзяржавамі — ўдзельніцамі NATO (Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя) і 6 дзяржавамі — удзельніцамі Арганізацыі Варшаўскай дамовы (АВД; Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія) — для кожнага блока былі ўсталяваныя максімальныя ўзроўні ўзбраенняў і тэхнікі.

Пасля распаду СССР, роспуску АВД, падзелу Чэхаславакіі і аб’яднання Германіі ўдзельнікамі ДЗУСЕ сталі 30 дзяржаваў. Квота СССР была падзеленая паміж новымі незалежнымі дзяржавамі.

Да канца 1990-х гадоў, калі частка былых удзельнікаў Варшаўскай дамовы ўступіла ў NATO, наяўныя ліміты баявой тэхнікі для блокаў страцілі сэнс. У сувязі з гэтым удзельнікі ДЗУСЕ прынялі рашэнне абнавіць дамоўленасці. У выніку 19 лістапада 1999 года на саміце АБСЕ ў Стамбуле было падпісанае Пагадненне пра адаптацыю ДЗУСЕ.

Гэты дакумент прадугледжваў пераход ад блокавых абмежаванняў да нацыянальна-тэрытарыяльных, у тым ліку быў уведзены ліміт на размяшчэнне на тэрыторыі суверэнных дзяржаваў баявой тэхнікі іншых краін.

Пра колькасць войскаў ва ўсіх гэтых версіях гаворкі не ішло. Але Равенка спасылаецца на выніковы акт перамоваў пра колькасць асабовага складу, падпісаны ў 1996 годзе. Аднак там таксама няма абмежаванняў што да колькасці войскаў у Польшчы.