Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  4. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  5. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  6. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  9. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  10. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  11. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  12. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  13. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
Читать по-русски


«Новы польскі ўрад цяпер пераглядае многія праграмы і рашэнні папярэдняга кабінета. Мы будзем гаварыць з польскім бокам пра запуск альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў», — заявіў праекту «Позірк» дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы прыпыненне праграмы Poland. Business Harbour (PBH).

Фото: Офис Светланы Тихановской
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

26 студзеня міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі вырашыў прыпыніць удзел МЗС у PBH, «пакуль не будуць прынятыя рашэнні для забяспечання належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе бенефіцыярамі». Паводле ацэнкі міністэрства, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». «Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні што да выкарыстання візаў, выдадзеных у межах праграмы, з мэтамі, несумяшчальнымі з яе ўмовамі», — заявілі ў МЗС.

Замежнікі, якія прэтэндуюць на працу ў польскім IT-сектары, па-ранейшаму могуць падаць заяву на атрыманне візы на агульных падставах і пры выкананні ўсіх патрабаванняў атрымаць візу, якая дае права на працу ў краіне. Пры гэтым МЗС Польшчы заяўляе, што «пачне працу па спрашчэнні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнес-сектара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай».

У сваім тэлеграм-канале Вячорка заклікаў «не пасыпаць галаву попелам»: праграма не спыненая, а прыпыненая, кваліфікаваныя спецыялісты па-ранейшаму могуць атрымліваць візы, распрацоўваецца механізм іх паскоранай выдачы.

«Наколькі нам вядома, адна з галоўных праблем віз Poland. Business Harbor — нізкая канвертацыя. То-бок людзі масава афармлялі візы PBH, і толькі блізу 35−40% атрымальнікаў скарысталіся імі і прыехалі ў Польшчу. Усяго за апошнія 30 месяцаў Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў. Другая магчымая прычына — леташні візавы скандал у Польшчы, калі было пацверджана, што многія візы былі выдадзеныя без належных працэдур і праверак, у тым ліку за хабар», — напісаў Вячорка.

«Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўрада па пытанні аднаўлення праграмы Poland. Business Harbour або запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных работнікаў для Беларусі і рэгіёна. Гэта важна як для беларускага прыватнага сектара, так і для польскага боку, — дадаў Вячорка. — Пры гэтым прыпыненне (не спыненне!) праграмы не азначае спынення выдачы віз. Кваліфікаваныя спецыялісты па-ранейшаму могуць падаваць заяўкі і атрымліваць візы, а механізм паскоранай выдачы цяпер распрацоўваецца».

Чытайце таксама