Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  2. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  3. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  4. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  5. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  6. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  7. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  8. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  9. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  10. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  11. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  12. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  13. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  14. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  15. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  16. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  17. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  18. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
Читать по-русски


Літва ўслед за Польшчай і Латвіяй перастала прапускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з рухавіком больш за 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч еўра. Пра гэта ў профільных чатах пішуць аўтамабілісты, якія захраслі перад літоўска-беларускай мяжой. Таксама пра гэта паведамляе Instagram-акаўнт bolshoi_autoblog.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Нагадаем, 23 сакавіка на польскай мяжы пачалі разварочваць аўто на транзітных нумарах з рухавіком ад 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч еўра, перагоншчыкі машын паехалі на пункты пропуску ў Літву і Латвію. З 26 сакавіка ў адзіным на мяжы з Беларуссю латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» таксама ўвялі забарону, аналагічную польскай.

Да 29 сакавіка пункты пропуску Літвы заставаліся адзінымі, праз якія аўтамабілі на транзітах маглі трапіць у Беларусь. Праз гэта перад мяжой утварыліся вялікія чэргі. У профільных чатах аўтамабілісты паведамлялі, што чарга практычна не рухаецца. На праходжанне мяжы ў людзей, якія ехалі на машынах і не мелі прыярытэту на першачарговы праезд, ішло прыкладна 20−36 гадзін. Таксама прасоўванне затрымлівалася праз тое, што ў чаргу ўкліньваліся «транзітнікі», якія спяшаліся ў Беларусь, думаючы, што літоўскі бок таксама забароніць ім праезд.

29 сакавіка каля 2.00 у тэлеграм-канале «Каменный Лог-Мядининкай и Бенякони -Шальчининкай»

паведамілі, што ўсе аўто з маторам 1,9 літра і электракары на транзітах «адставілі ў бок» — іх перастаў прапускаць літоўскі бок.

«На шлагбаўме сказалі перадаць чарзе, каб не заязджалі транзіты, будзе разварот. Стаяць чакаць дазволу. Іншым сказалі аб’язджаць іх», — напісалі раніцай у тэлеграм-канале.

Мяркуючы з паведамленняў, аўтамабілі на транзітных нумарах цяпер стаяць перад мяжой, спадзеючыся, што сітуацыя нармалізуецца і іх аформяць для праезду ў Беларусь.

«Страшная сітуацыя, людзі купілі машыны легальна і не могуць выехаць. Калі ўжо перакрываеце, то папярэдзьце загадзя. Я думаю, у транзіту адзін шлях цяпер — праз якую-небудзь Малдову і паромам дадому», — адрэагаваў на забарону ўдзельнік чата.

Пра тое, што літоўцы таксама ўвялі абмежаванні для аўто, якія едуць у Беларусь, паведаміў і bolshoi_autoblog. «Літва таксама закрыла праезд машын аб’ёмам вышэй за 1,5 літра (напісаны менавіта такі аб’ём. — Заўв. рэд.). Экспартныя дэкларацыі анулююць, машыны разварочваюць», — адзначыў bolshoi_autoblog.

Адзначым, што ўсе тры краіны не паведамілі афіцыйна пра прычыну, з якой забаронена прапускаць аўто ў Беларусь. Нагадаем, раней беларуская мытня заявіла, што чула пра новаўвядзенне з боку Польшчы і Латвіі, але афіцыйных паведамленняў у ведамстве не атрымлівалі.

У латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» раней адзначалі, што абмежаванні звязаныя з санкцыямі на ўзроўні ЕС.

Паводле звестак расследавальнікаў праекта «Бюро», Польшча ўваходзіць у топ-3 краін ЕС, з якіх у нашую краіну трапляе больш за ўсё аўто. Так, на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а летась перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на звесткі Еўрастата. Больш за ўсё аўтамабіляў у нашую краіну прадаюць Германія, Літва і Польшча. Толькі за дзевяць месяцаў мінулага года з трох краін у Беларусь вывезлі амаль 60 тысяч машын. На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў даляраў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі, перакананыя расследавальнікі.

Чытайце таксама