Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  2. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  3. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  4. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  5. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  6. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  7. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  8. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  9. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  10. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  11. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  12. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  13. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  14. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  15. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  16. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  17. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
Читать по-русски


"Позірк"

Сустрэчы з уладамі Нарвегіі запланаваныя падчас візіту беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Осла 29−30 красавіка, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

29 красавіка дэмлідар сустрэнецца з прадстаўнікамі даследчых цэнтраў, грамадзянскай супольнасці і асобнымі журналістамі; правядзе перамовы з членамі парламенцкага камітэта па замежных справах і абароне, а затым — са спікерам Стортынга Масудам Гарахані. Запланаваная адкрытая сустрэча з Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам і беларускай дыяспарай у асобах членаў супольнасці Razam. Праграма завершыцца вячэрай, якую арганізуе намеснік міністра замежных спраў Эйвінд Вад Петэрсан.

У другі дзень візіту Ціханоўская правядзе перамовы з кіраўніком МЗС Эспенам Бартам Эйдэ, прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Сторэ, прадстаўнікамі парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», мэрам Осла Аннэ Ліндбу, генеральным дырэктарам Дэпартамента палітыкі бяспекі і Крайняй Поўначы ў МЗС, міністрам культуры Любнай Яферу. Дэмлідар таксама выступіць на канферэнцыі Words Matter!

Паводле слоў Вячоркі, гэта «доўгачаканы, запланаваны» візіт. З прадстаўнікамі нарвежскіх уладаў плануецца абмеркаваць пытанні «павелічэння фінансавання незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і беларускіх культурных ініцыятыў, падтрымкі для рэабілітацыі былых палітвязняў і дзяцей рэпрэсаваных».

— Нарвегія ўжо падтрымлівала сем'і рэпрэсаваных, палітвязняў, але мы зараз будзем казаць пра больш сістэмную праграму рэабілітацыі палітвязняў, — адзначыў галоўны дарадца палітыка.

— Ну і дыпламатычны трэк — каб Нарвегія фармалізавала стасункі з дэмакратычнымі сіламі, — дадаў ён, патлумачыўшы, што гаворка ў тым ліку пра сумесныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях.

Нагадаўшы, што Нарвегія не ўваходзіць у Еўрасаюз, Вячорка падкрэсліў важнасць для дэмсіл таго, каб Осла «сінхранізаваў з ЕС і ЗША стратэгію па пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму да адказнасці».

На сустрэчы з уладамі, паводле яго слоў, таксама будуць абмяркоўвацца тэмы працы групы падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў нарвежскім парламенце; абмену інфармацыяй па пытаннях бяспекі і вайсковых пытаннях; падтрымкі беларускай дыяспары і легалізацыі.

— Нарвегія ўжо аказвае дапамогу — яна далучылася да міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў Лукашэнкі, кааліцыі «За дэмакратычную Беларусь» у АБСЕ. Нарвегія на афіцыйным узроўні змяніла назву «Белая Расія» на «Беларусь» (Hviterussland на Belarus. — «Позірк».), падтрымала нас на міжнародным узроўні. Нарвегія вельмі цвёрда нас падтрымлівае з 2020 года, нават раней. Вельмі прынцыповыя, паслядоўныя, надзвычай важны кантакт і важны голас, — падсумаваў Вячорка.