З 1 чэрвеня вырастуць тарыфы на ацяпленне, падагрэў вады і электраэнергію. Некаторыя іншыя жыллёва-камунальныя паслугі падаражэлі з 1 студзеня. Расказваем, як павышэнне адаб’ецца на жыроўках.
Як зменяцца плацяжы за падагрэў вады і ацяпленне
У Беларусі з 1 чэрвеня падымуць тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Іх павысяць на 24,8% — да 30,8592 рубля за 1 Гкал.
У двухпакаёвай кватэры ў Минску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб’ём ацяплення на 1,0163 Гкал цяпер трэба заплаціць 25,12 рубля. Па новых тарыфах гэтая сума складзе 31,36 рубля. Розніца — 6,24 рубля. Плаціць па новых тарыфах беларусы пачнуць, вядома, калі стартуе новы ацяпляльны сезон.
А вось рахункі за падагрэў вады вырастуць ужо з чэрвеня. Так, за гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у гэтай жа двухпакаёўцы ў Мінску па льготным тарыфе ў наступным месяцы выйдзе 12,96 рубля. У траўні за гэты ж аб’ём трэба заплаціць 10,38 рубля.
Нагадаем, у 2023 годзе з 1 чэрвеня таксама павышалі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады.
На колькі вырастуць рахункі за электрычнасць
У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэе абаграванне жылля электрычнасцю. Павысяць у тым ліку тарыф, які некаторыя спажыўцы называюць «тры капейкі». Ён падаражэе амаль на 15%.
Да прыкладу, аднастаўкавы тарыф, які прымяняецца як на абаграванне жылля, так і на астатнія патрэбы, вырасце на 3,6% — да 0,1122 рубля. Гэты тарыф не патрабуе ўсталявання асобнага спецыяльнага лічыльніка ацяплення. Яго могуць прымяняць не толькі ўладальнікі прыватных дамоў, але і жыхары шматкватэрных дамоў.
Прывядзём прыклад, як зменяцца сумы плацяжоў. Калі сям’я выдаткоўвае 300 кВт•г, па цяперашніх тарыфах трэба заплаціць 32,43 рубля, а з чэрвеня — 33,66 рубля.
Ёсць яшчэ адзін тарыф на ацяпленне жылля, які патрабуе ўсталявання спецыяльнага дадатковага лічыльніка, — яго некаторыя спажыўцы называюць «тры капейкі». Ён лічыць спажытую электраэнергію на абаграванне па спецыяльным тарыфе. З 1 чэрвеня гэты тарыф павялічыцца на 14,5% — да 0,0514 рубля за 1 кВт•г.
Да прыкладу, за 300 кВт•г цяпер трэба заплаціць 13,47 рубля, а ў наступным месяцы за гэты ж спажыты аб’ём выйдзе 15,42 рубля.
Чытайце таксама