Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  2. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  3. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  4. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  5. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  6. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  7. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  8. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  9. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  10. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  11. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  12. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  13. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  14. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  15. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  16. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  17. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
Читать по-русски


Беларусь гатовая абмяркоўваць з Польшчай бяспеку на мяжы. Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік па выніках перамоваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, перадае БЕЛТА.

Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото: t.me/granica_bypl
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота: t.me/granica_bypl

— Гэтыя заклікі (кіраўніцтва Польшчы пра закрыццё мяжы з Беларуссю. — Заўв. рэд.) вядуць да эскалацыі, дэманструюць ультыматыўны характар выбудоўвання адносін з партнёрамі, — сказаў Сяргей Алейнік. — Адзіны шлях — гэта дыялог. Калі ў Польшчы да гэтага гатовыя, то мы гатовыя гэтыя тэмы абмяркоўваць. Але на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове.

Нагадаем, 22 чэрвеня стала вядома, што ўрад Польшчы разглядае магчымасць закрыцця апошніх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў інтэрв'ю ў эфіры тэлеканала TVN заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

— У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Цяпер мы вывучаем пытанне, ці ўплывае гэта на эканоміку, — сказаў Сікорскі.

Ён растлумачыў, што гэта звязана з беспарадкамі з мігрантамі на мяжы.

— Фіны закрылі памежныя пераходы з Расіяй, і праблемы скончыліся, — дадаў міністр.

У апошнія тыдні сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пагоршылася. Колькасць спробаў незаконна перасячы мяжу зноў вырасла, а ў канцы траўня адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы. Пацярпелы салдат, які патруляваў мяжу, праз некалькі дзён памёр.

Праз эскалацыю Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, — такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Крызіс узнік на фоне пагаршэння адносін паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза, бо з прычыны санкцый «у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл». З таго часу патокі мігрантаў амаль бесперапынна атакуюць мяжу ЕС, нават платы, якія давялося ўзвесці еўрапейскім краінам, не цалкам дапамагаюць іх стрымаць. Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне не пускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю. Яны разварочваюць іх і адпраўляюць назад у Беларусь, дзе іх нярэдка зноў прымушаюць штурмаваць мяжу.

На мяжы Польшчы і Беларусі цяпер працуе толькі адзін памежны пераход для пасажырскага транспарту («Брэст — Тэрэспаль») і адзін для грузавога аўтатранспарту («Кукурыкі — Казловічы»), а таксама грузавы чыгуначны пераход. Пункт пропуску ў Баброўніках польскі бок закрыў у 2023 годзе пасля таго, як у Беларусі асудзілі на восем гадоў зняволення гродзенскага журналіста, прадстаўніка польскай меншасці Андрэя Пачобута. Пункт пропуску ў Брузгах быў закрыты восенню 2021 года ў сувязі з нападамі мігрантаў, што спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу.

Чытайце таксама