У мабільных аператараў — чарговыя змяненні. Да прыкладу, кампанія life:) павысіць тарыфы на многія паслугі.
Мабільны аператар life:) абвясціў, што з 27 жніўня павысіць тарыфы на некаторыя паслугі. Да прыкладу, абанплата па тарыфе «Бясконцы» вырасце да 17,9 рубля за месяц (цяпер — 16,9 рубля), па «Бясконцы+» — да 23,9 рубля (цяпер — 21,9 рубля), а «Бясконцы Pro» — да 27,9 рубля (цяпер — 26,9 рубля).
«Тарыф „Старт“ будзе каштаваць 5,5 рубля за месяц (цяпер — 4,5 рубля), і з’явіцца магчымасць аплачваць тарыф часткамі — 0,18 рубля за суткі, — удакладняюць у кампаніі. — Тарыф „Безліміт Лайт“ — 9,9 рубля за месяц (цяпер — 8,2 рубля)».
Вырасце абанплата і іншых тарыфных планаў. Таксама кампанія павысіць кошт інтэрнэт-пакетаў.
У кампаніі МТС да канца верасня дзейнічае акцыя «Супербонусы 2024» для новых абанентаў. Так, па тарыфным плане «# Супер 10» абанплата зніжаная да 15,9 рубля на першыя 90 дзён, па «#Супер 30» — да 22,9 рубля, а па «#Супер 50» — да 30,9 рубля. Гэта на 10 рублёў ніжэй за звычайную цану.
Кампанія А1 абвясціла, што з 1 верасня знізіць для бізнесу кошт падпісак на сэрвісы платформы «Яндэкс 360» (гэта віртуальная карпаратыўная працоўная прастора, у якой сярод іншага ёсць электронная пошта, мэсэнджар, каляндар і іншае).
Таксама аператар А1 з 12 жніўня змяніў кошт паслуг мабільнай сувязі для юрыдычных асоб. «Так, з названай даты павялічыўся памер абаненцкіх плат тарыфных планаў для юрыдычных асоб, выходных выклікаў на нумары абанентаў Беларусі, інтэрнэт-трафіку звыш уключанага ў абаненцкую плату і SMS. Змяненне кошту таксама закранула дадатковыя пакеты мабільнага інтэрнэту, хвілін, SMS і іншыя дадатковыя паслугі», — паведамляла кампанія.
Чытайце таксама