Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  5. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  6. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  7. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  8. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  9. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  10. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  11. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка вырашыў растлумачыць, чаму Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў спачатку вырашылі заявіцца ў якасці кандыдатаў падчас блізкай электаральнай кампаніі, а потым узялі самаадвод. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

Сергей Бобриков и Ольга Чемоданова. Коллаж "Зеркала"
Сяргей Бобрыкаў і Вольга Чамаданава. Калаж «Люстэрка»

«Я быў прыхільнікам, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Воля Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў. Ну, нармальныя людзі. Вядома, яны прыхільнікі прэзідэнта. І яны ішлі: „Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дамо яго пакрыўдзіць“. Нібыта мяне нехта мог пакрыўдзіць. А потым паглядзелі, паглядзелі: унутры арганізацый не вельмі гэта разумеюць [іх вылучэнне]. І яны: „Лепш мы здымаемся“. Ну, як мяне праінфармавалі», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што толькі 13 лістапада даведаўся пра іх самаадвод.

«Будзем разам змагацца за той курс, які мы даўно вызначылі. Няма ніякага страху, што будуць удзельнічаць усе, хто захоча. Мы больш не дамо магчымасці краіну ні нахіліць, ні на калені, не дай бог, паставіць, ні разбурыць. Гэта выключана, як бы камусьці гэта ні хацелася», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, ЦВК зарэгістраваў сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак 12 лістапада стала вядома, што двое прэтэндэнтаў вырашылі спыніць далейшы ўдзел у электаральнай кампаніі. Пра гэта заявілі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава і старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў.

«Мы разумеем выдатна, што ніхто, акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, сёння не зможа забяспечыць тую бяспеку, у якой мы знаходзімся, бяспеку нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае развіццё нашай дзяржавы», — заявіла Чамаданава.

Раней такое ж рашэнне прыняў Сяргей Бобрыкаў. Ён патлумачыў свой выхад з гонкі тым, што пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы яму пачалі прыходзіць шматлікія звароты афіцэраў, якія выказалі жаданне «згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага» і «падтрымаць дзейнага прэзідэнта на будучых выбарах», каб «не дапусціць дваістых думак сярод вайскоўцаў».

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года.