Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  2. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  3. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  4. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  5. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  6. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  7. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  8. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  9. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  10. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  11. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  12. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  13. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  14. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  15. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  16. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  17. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
Читать по-русски


/

У Беларусі ў 2025 годзе збіраюцца ўвесці адразу некалькі змяненняў для кіроўцаў. «Люстэрка» склала падборку магчымых новаўвядзенняў для аўтамабілістаў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Падаткі за аўто могуць вырасці

Транспартны падатак у 2025 годзе хочуць падняць для насельніцтва ў сярэднім на 6,1%. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны цяпер трэба плаціць 66 рублёў за год, а хочуць падняць да 70 рублёў.

Транспартны падатак таксама хочуць павысіць і для арганізацый.

Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці ці прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Прапанова па люксавых машынах

Яшчэ адно з магчымых новаўвядзенняў датычыць аўтамабіляў павышанай камфортнасці — гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota і іншых вытворцаў. Для такіх машын сёлета ўвялі дзесяціразовы падатак (у параўнанні са стандартным). Але ёсць умова: цяпер збор бяруць з аўтамабіляў, не старэйшых за тры гады.

Цяпер чыноўнікі хочуць прыбраць гэты ўзрост транспарту. Замест яго ўрад, як плануецца, павінны вызначыць іншую колькасць гадоў.

Хочуць перагледзець спіс ільготнікаў па транспартным падатку

Чыноўнікі збіраюцца вызваліць некаторых уладальнікаў транспарту ад выплаты падатку. Гаворка пра вайскоўцаў тэрміновай службы, а таксама тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.

Нагадаем, па транспартным падатку цяпер ёсць ільготы для некаторых катэгорый насельніцтва. Да прыкладу, зніжка ў 50% прадугледжваецца не толькі для ветэранаў ВАВ, інвалідаў I ці II групы і пенсіянераў, але таксама ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў і шматдзетных сем’яў.

Якія яшчэ аўто могуць вывесці з-пад гэтага падатку?

Улады таксама хочуць пашырыць спіс выпадкаў, калі не налічваецца падатак за транспарт. Цяпер гэта датычыць сітуацый, калі аўтамабіль знялі з уліку ў ДАІ.

У 2025 годзе гэты пералік хочуць пашырыць. Могуць з’явіцца новыя прычыны не плаціць падатак, калі транспарт:

  • забралі ў даход дзяржавы паводле рашэння кампетэнтнага дзяржоргана (і гэты вердыкт уступіў у сілу);
  • перастаў існаваць (да прыкладу, быў знішчаны ці з часам прыйшоў у такі стан, пры якім яго нельга выкарыстоўваць).

Тое, што транспарт перастаў існаваць, трэба пацвердзіць падаткавікам — падаць дакументы. Прычым зрабіць гэта можна ў любой падатковай інспекцыі, неабавязкова па месцы жыхарства. Калі тлумачэнні прымуць, то збор перастануць налічваць з наступнага месяца пасля таго, у якім транспартны сродак перастаў існаваць.

Магчымыя новаўвядзенні для тых, хто на аўто выязджае за мяжу

Чыноўнікі таксама хочуць дазволіць абласным саветам дэпутатаў на пастаяннай аснове ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы. Цяпер гэты падатак дзейнічае як часовая мера, мясцовыя ўлады мусяць прыняць рашэнне, падаўжаць яго дзеянне ці не.

Гэты збор увялі ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў трох абласцях — Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай. Яго трэба плаціць на выездзе ў краіны ЕС, а ў Расію — не. Памер збору вызначаюць абласныя саветы дэпутатаў, ён складае адну базавую велічыню (на сёння гэта 40 рублёў).

У Дзяржпамежкамітэце раней заяўлялі, што гэты збор «скіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». І хоць яе пік даўно прайшоў, збор усё роўна працягвае дзейнічаць.

Чытайце таксама