Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  2. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  3. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  4. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  5. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  6. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  7. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  8. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  9. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  10. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  11. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  12. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  13. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  14. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  15. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  16. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  17. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  18. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
Читать по-русски


/

Новым кіраўніком Нацбанка прызначылі экс-прэм'ера Рамана Галоўчанку. Да гэтага дзесяць гадоў структуру ўзначальваў Павел Калаўр. Старшы навуковы супрацоўнік BEROC, эканаміст Анатоль Харытончык расказаў блогу «Людзі», якія ў яго чаканні ад новага кіраўніка Нацбанка і якія змены могуць адбыцца ў палітыцы рэгулятара. Мы перадрукоўваем гэты матэрыял.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як спрацаваў Павел Калаўр?

На думку аналітыка, асаблівасць працы Паўла Калаўра была ў тым, што ён добра ўсведамляў значнасць і мэты Нацбанка як ключавога органа макраэканамічнай стабільнасці — цэнавай і фінансавай.

— Па сутнасці ён разумеў, што рэгулятар мусіць згладжваць ваганні эканамічнай актыўнасці, не дапускаць залішняга прыняцця рызык банкаўскім сектарам, — кажа эканаміст Анатоль Харытончык.

На думку аналітыка, таксама за Паўлам Калаўрам былі перабудаваныя механізмы прыняцця рашэнняў, аналізу і прагназавання манетарнай палітыкі. Пры гэтым знешняя камунікацыя Нацбанка заставалася на прымальным узроўні.

Але ў апошнія гады публічная актыўнасць рэгулятара знізілася, а частка інфармацыі стала «засакрэчанай», хоць ён усё яшчэ быў больш адкрытым, чым многія іншыя дзяржорганы. Таксама эксперт звяртае ўвагу на тое, што ў апошнія гады складвалася ўражанне, што многія механізмы працягвалі функцыянаваць. Напрыклад, з канца чэрвеня 2023 года Нацбанк больш не зніжаў стаўку рэфінансавання. Хоць у той жа час не рабіў рашучых дзеянняў па ўзмацненні грашова-крэдытнай палітыкі. Сярод яго дзеянняў — нязначнае павышэнне «столі» па крэдытах, якія банкі выдаюць насельніцтву і бізнесу. Але рэгулятар папярэджваў насельніцтва, што праз «набегі» ў банкі за пазыкамі ёсць рызыка для фінансавай стабільнасці.

Якія змяненні ў працы Нацбанка магчымыя за Галоўчанкам?

З аднаго боку, Раман Галоўчанка мае эканамічную адукацыю. З іншага, будучы прэм’ерам, ён не раз выступаў за стымуляванне росту ВУП ледзь не любой цаной і адмаўляў перагрэў эканомікі. А роля Нацбанка (і, адпаведна, яго кіраўніка) часта заключаецца ў бачанні рызык і прэвентыўных дзеяннях, якія б не дапусцілі іх рэалізацыі ці хаця б змякчылі ўплыў. То-бок, па сутнасці, экс-прэм'еру трэба будзе перафарматаваць сваё бачанне.

— Пакуль у мяне няма ўпэўненасці, што ў Рамана Аляксандравіча [Галоўчанкі] ёсць цікавасць да ўсяго гэтага. І ці ёсць у яго разуменне таго, што Нацбанк — гэта важны праваднік макраэканамічнай стабільнасці, а не проста інструмент забяспечання спрыяльных умоваў доступу прадпрыемстваў да грашовых рэсурсаў? — задаецца пытаннем эканаміст.

Аналітык выказаў асцярогу, што новы кіраўнік можа разглядаць структуру як інструмент падтрымкі рэальнага сектара, а не як незалежны орган.

— Калі так, тады механізмы прыняцця рашэнняў могуць памяняцца не ў лепшы бок. То-бок менш увагі можа звяртацца на інфляцыю, на дынаміку ВУП і яго адхіленні ад збалансаванага ўзроўню. Тады прыняцце рашэнняў можа стаць больш сітуацыйным, у залежнасці ад неабходнасці тых ці іншых галін ці нават асобных прадпрыемстваў або банкаў, — тлумачыць Анатоль Харытончык.

Эксперт ацэньвае імавернасць такога сцэнара ў 60%, астатнія 40% ставіць на варыянт, што рэгулятар захавае той курс, які быў за Паўлам Калаўрам. Анатоль Харытончык лічыць, што гэта будзе залежаць у тым ліку ад таго, наколькі глыбока Галоўчанка будзе ўнікаць у працу рэгулятара і якім будзе давер да яго з боку спецыялістаў Нацбанка.

Тое, працягне рэгулятар цяперашнюю палітыку ці абярэ іншы шлях, «мы адразу ўбачым па камунікацыі — як будуць тлумачыцца рашэнні», лічыць Анатоль Харытончык.

Пры гэтым вяртанне Нацбанка да палітыкі часоў Пятра Пракаповіча, калі актыўна выкарыстоўваўся «друкавальны станок» і адбываліся скачкі інфляцыі і дэвальвацыі, малаімавернае. У адрозненне ад таго перыяду, напрыклад, курс беларускага рубля плавае. Але магчымыя змяненні ў падыходах да курсавой палітыкі, калі Галоўчанка паставіць задачу абмежаваць ваганні валютнага курсу. Аднак гэта малаімаверна, мяркуе аналітык.

Нагадаем, на нарадзе 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацбанка «функцыянаваць у складзе фактычна ўрада». Відавочна, рэгулятар збіраюцца пазбавіць рэшткаў яго самастойнасці.

Чытайце таксама