Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  2. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  3. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  8. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  11. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  12. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  13. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  14. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  15. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  16. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  17. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
Читать по-русски


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі абвінаваціў Украіну ў правакацыі. У канцы кастрычніка яны ўбачылі БТР з узброенымі людзьмі, які пад’ехаў да ўкраінскіх загародаў. У адказ на гэта памежнікі «занялі агнявыя пазіцыі для адбіцця магчымай агрэсіі і знішчэння баявой тэхнікі і жывой сілы ў выпадку парушэння мяжы», паведамляе прэс-служба памежнага ведамства.

У пункце пропуску Глушкевічы (з украінскага боку — Майдан Копішчанскі) 29 кастрычніка ў 13.23 камерамі відэаназірання быў зафіксаваны рух у бок мяжы з Беларуссю ўкраінскага БТР-80 з групай узброеных людзей у форме. Спыніўшыся перад украінскімі інжынернымі загародамі, бронетранспарцёр развярнуўся і ў 13.33 з’ехаў назад углыб украінскай тэрыторыі.

«У рамках рэагавання на гэтую правакацыю вайскоўцы органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь занялі агнявыя пазіцыі для адбіцця магчымай агрэсіі і знішчэння баявой тэхнікі і жывой сілы ў выпадку парушэння мяжы. Таксама былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасць рэзервы», — гаворыцца ў заяве.

У ДПК адзначылі, што «нізкая дысцыпліна ўкраінскіх сіл тэрытарыяльнай абароны, якія знаходзяцца паблізу мяжы, і іншых ваенізаваных фарміраванняў спрыяе ўзнікненню правакацыйных сітуацый на мяжы і можа прывесці да ўзброенага боесутыкнення».

Адзначым, што 2 лістапада ў сеціве з’явілася відэа, знятае на ўкраінскім баку. Яно суправаджалася словамі «Паехалі на беларусаў глянуць. Яны схаваліся, сядзяць! Думаюць, гэта ўжо наступ!» Сам ролік даволі кароткі, зняты ад першай асобы, на кадрах відаць толькі пярэдняя частка бронетранспарцёра з гарматай у чахле. БТР выязджае на асфальтаваную дарогу, справа ад яго відаць знак з надпісам «Украіна».