Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  2. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  3. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  4. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  5. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  6. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  7. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  8. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  9. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  12. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  13. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  14. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  17. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
Читать по-русски


У амбасадзе Германіі ў Мінску назвалі затрыманне палітыка Андрэя Дзмітрыева 11 студзеня доказам пераследу апазіцыі і запатрабавалі вызваліць усіх беларускіх зняволеных па палітычных матывах.

Андрэй Дзмітрыеў. Фота: dzmitryeu.by

— Мы шакаваныя навіной пра ўчарашняе затрыманне былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева, — заявілі ў дыпмісіі, падкрэсліўшы, што па-ранейшаму не маюць інфармацыі пра прычыны яго знаходжання на Акрэсціна і пра магчымасць доступу да яго адваката.

Змяшчэнне палітыка ў СІЗА дыпламаты назвалі «чарговым доказам уціску і пераследу беларускай апазіцыі, якія набылі беспрэцэдэнтныя маштабы», і нагадалі, што сілавікі ўжо затрымлівалі яго ў 2021 годзе.

— Федэральны ўрад Германіі чарговы раз настойліва выказвае патрабаванне неадкладнага вызвалення ўсіх, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах, — гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Нагадаем, напярэдадні знаёмы палітыка Андрэя Дзмітрыева паведаміў «Люстэрку» пра яго затрыманне. Паводле нашай інфармацыі, цяпер Дзмітрыеў знаходзіцца на Акрэсціна, дэталі яго затрымання высвятляюцца.

Андрэй Дзмітрыеў — экс-сустаршыня ліквідаванага ўладамі грамадскага руху «Гавары праўду». Ён быў створаны ў 2010 годзе. Першым лідарам стаў беларускі паэт Уладзімір Някляеў, які вылучыўся кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, Някляеў набраў 1,78% галасоў.

На наступных прэзідэнцкіх выбарах «Гавары праўду» стала платформай для кандыдата Таццяны Караткевіч. Яна заняла другое месца з 4,44%.

На выбарах 2020 года кандыдатам у прэзідэнты стаў сам Андрэй Дзмітрыеў, які, паводле інфармацыі ЦВК, набраў 1,21% галасоў.

12 жніўня 2021 года Дзмітрыева ўжо затрымлівалі сілавікі. Увечары таго ж дня яго адпусцілі. 8 кастрычніка 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў «Гавары праўду».