Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  2. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  3. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  4. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  5. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  6. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  7. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  8. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  9. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  10. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  11. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  12. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  13. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  14. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
Читать по-русски


КДБ зацікавіўся супрацоўнікамі ваенізаванай аховы (ВОХР) на чыгунцы, паведамляла выданне «Наша Ніва». Што адбываецца? Пагаварылі пра гэта з аўтарам «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі» Сяргеем Вайцяховічам.

Фото: rw.by
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: rw.by

— Наколькі нам вядома, паводле нашых крыніц, усё гэта рыхтавалася яшчэ тры месяцы таму: запытваліся спісы ўсіх работнікаў, — кажа Вайцяховіч. — Усё гэта праводзяць сумесна ГУБАЗіК і КДБ. Калі меркаваць, чаму менавіта цяпер пачаліся чысткі, то, хутчэй за ўсё, праз тое, што пачала працаваць камісія па праверцы стану і ўзроўню абароненасці аб’ектаў крытычна важнай інфраструктуры ад тэрарыстычных пагроз, праяваў экстрэмісцкага характару і іншага дэструктыўнага ўмяшання. А наконт масавасці магу сказаць, што гэта адбываецца на ўсіх дарогах і на вечар пятніцы закранула ўжо мінімум 30 чалавек. Проста кагосьці затрымліваюць, кагосьці адпускаюць да суда, камусьці даюць «адміністратыўку», а кагосьці адразу ў СІЗА. Ужо вядома, што былі суды. Камусьці далі шэсць сутак, камусьці сем.

Як сцвярджае суразмоўца, супрацоўнікаў аховы затрымлівалі за каментары, лайкі і прысутнасць у «пратэсных» чатах. Звальненні, паводле яго словаў, з тых самых прычын, і ў тым ліку праз «неадпаведнасць кодэксу чыгуначніка».

— На працы чыгункі гэта асабліва не адаб’ецца. Напэўна, возьмуць новых людзей, ніякіх праблем не будзе. У ваенізаванай ахове цякучка адна з самых вялікіх, там практычна ўсе былыя міліцыянты, — кажа ён.

Сяргей пацвярджае: у буйным чыгуначным вузле, акружаным палігонамі і вайсковымі часткамі, у Баранавічах пасады страцілі начальнік атрада і яго намеснік.

— Звальненні кіраўніцтва, хутчэй за ўсё, адбыліся праз тое, што яны «распусцілі» штат. І не кантралююць гэта з пункту гледжання ідэалогіі, — лічыць ён.

Акрамя таго, паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», найбліжэйшым часам прагназуецца значнае павелічэнне вайсковых перавозак, у тым ліку на фоне планаваных вучэнняў АДКБ і пашырэння «Саюзнай групоўкі войскаў» на тэрыторыі Беларусі.