Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  4. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  5. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  6. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  7. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  8. «Ждем, когда появится». Бывший муж Анжелики Мельниковой рассказал, где сейчас он и дети и знает ли о местонахождении спикерки КС
  9. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  10. Помните школьницу из Кобрина, победа которой на олимпиаде по немецкому возмутила некоторых беларусов? Узнали, что было дальше
  11. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  12. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  13. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  14. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
Читать по-русски


На гэтым тыдні журналісты-расследавальнікі апублікавалі шакавальную гісторыю віцебскага пракурора, які трымаў у сэкс-рабстве дзяўчат-падлеткаў, катаваў іх і «пастаўляў» сілавікам. Усё гэта адбывалася ў 2000-я, але стала публічным толькі цяпер. У Беларусі тэма педафіліі часта нябачная, многія ахвяры гвалтаўнікоў баяцца і саромеюцца гаварыць пра гэта. Як і нашая суразмоўніца Алена: расказаць журналістам пра перажытую ў 12 гадоў сустрэчу з педафілам яна адважылася толькі цяпер, калі ёй ужо 50. Падзеі амаль саракагадовай даўніны жанчына памятае ў драбнюткіх дэталях. І наўрад ці калі-небудзь зможа забыць тыя некалькі гадзін страху і агіды.

Ребенок с мягкой игрушкой. Иллюстративное фото Pixabay.com
Супрацоўнікі міліцыі рэгулярна выяўляюць факты сэксуальнага гвалту над дзецьмі. Фота: pixabay.com

Імя гераіні змененае, звесткі ёсць у рэдакцыі.

«Я ішла побач з гэтым мужыком і дрыжала, як маленькае кураня»

— Сярэдзіна 80-х, мне тады было гадоў 12. Але я заўсёды была вельмі худым дзіцем і не выглядала на свой узрост, — пачынае Алена. — Жыла ў Мінску, у Зялёным Лузе. У той дзень пайшла ў краму «Детский мир», а потым спынілася ля кіёска «Саюздруку» паглядзець маркі. Я тады іх збірала. І пакуль глядзела, ззаду падышоў мужчына і пачаў са мной гаварыць. Ён у мяне спытаў: «Цікавішся маркамі?» Я кажу: «Так». Так засаромелася тады, наогул вельмі саромелася дарослых. Ён усё церся каля мяне, не адыходзіў, і я аж адчула ад яго нейкую небяспеку. Ён соп, я чула яго дыханне.

Гэта быў сівавалосы мужчына, са зморшчынамі, але ўвогуле даволі прывабны і сімпатычны з выгляду. Наконт узросту баюся памыліцца, тады мне здавалася, што ён ужо стары. Думаю, яму было гадоў 60−65. Ён спытаў мяне: «Ты тут жывеш дзесьці побач?» Я сказала, што так. Чаму адказвала, не ведаю. Напэўна, выхаванне — гэта быў Савецкі Саюз, дзяцей вучылі слухацца дарослых. Потым ён паказаў у нейкі бок і спытаў, ці туды я пайду. Я зноў сказала, што так, туды. Потым неяк бокам ад яго адышла, і ён, здаецца, знік. Яшчэ падумала: «Дзякуй богу, ён зваліў». І пайшла дадому.

Прайшла метраў 20, і гэты мужык з’явіўся зноў. Мабыць, чакаў мяне. Адразу падышоў і пачаў са мной гаварыць. Гэта было па-добраму, проста ішоў побач са мной і пытаўся: «Чым ты займаешся?», «Якія ў цябе захапленні?», «А дзе мама твая?» А я яму ўсё адказвала як сумленнае дзіця, піянер. А потым ён сказаў: «Можна цябе правесці?» Я не ўмела казаць «не», прамаўчала, і ён пайшоў побач. Ужо дакладна не памятаю, як там было, але ў выніку ён мне пачаў расказваць пра адносіны, пра мужчыну і жанчыну, нешта такое, гаварыў пра закаханасць.

Потым ён сказаў: «Слухай, калі ты не спяшаешся, давай мы збочым і пройдземся па раёне?» Я чамусьці не магла сказаць яму «не», хоць мне было вельмі страшна з ім ісці. І мы пайшлі далей. А потым пачало імжыць, і мы сталі пад балконам нейкі хрушчоўкі. Памятаю, як людзі ідуць пад дажджом, а мы стаім там. Міма ішла нейкая жанчына, яна так уважліва паглядзела на нас, але потым пайшла далей. А я думала: «Божа, ну забяры мяне. Хай хто-небудзь знаёмы тут акажацца і забярэ мяне з сабой». Але нікога не было. І ніхто не звярнуў увагі, ну вось стаяць дзядуля з унучкай, нічога такога.

Там побач было Цнянскае вадасховішча, і калі дождж перастаў, мы пайшлі туды. Гэта цяпер там шмат людзей, а тады нават не было асфальтаваных дарожак, проста вытаптаныя сцяжынкі. Да таго ж быў будні дзень, усе на працы, у дзяцей канікулы.

У нейкі момант ён дастаў з партманэ паперку, на якой быў намаляваны жаночы палавы орган. Я вось да сёння памятаю гэты кавалак паперкі. І ён пачаў нейкую х***ю расказваць, прычым матам, што жаночая, прабачце, п**да падобная да кашалька. Ён ішоў, расказваў і смакаваў гэта. Потым стаў пытаць: «А ты вывучаеш сябе?», «А ты дакранаешся да пісі, калі мыешся?» Вось такія вось пытанні. А мне было так сорамна пра гэта гаварыць, бо дома гэтая тэма была табуяваная. Мы з мамай ніколі такога не абмяркоўвалі, яна наогул ставілася да гэтага як да нечага бруднага, забароненага. Гэты мужык працягваў гаварыць, а я ішла побач і дрыжала, як маленькае кураня, як трус перад удавам. Не магла нават уцячы. Ён не мог не бачыць, у якім я стане, але працягваў усё гэта казаць. Не пытаўся, як я сябе адчуваю, ці прыемна мне гэта слухаць, ці хачу сысці. Ён проста ішоў і гаварыў. Сілай ён мяне не ўтрымліваў, але я была дзіцем, і ў той час даросламу нельга было сказаць «не», дарослы заўсёды меў рацыю.

Фото: Caleb Woods, Unsplash
Дзецям часта бывае складана даць адпор гвалтаўніку. Фота: Caleb Woods, Unsplash

Потым ён расказваў, як можна мастурбаваць ў ванне, проста ў дэталях казаў. Вось зрабі тое і тое, дакраніся рукамі, скіруй струмень вады сабе туды, павадзі, адчуеш адчуванне. Бл**ь, проста п*****ц. Пытаў, ці быў у мяне хлопчык, ці цалавалася я.

Яшчэ расказаў мне верш:

Е****сь, девушки, не бойтесь,

Х** не приносит вам вреда,

Какого б ни был он калибра,

П***а не лопнет никогда.

Прайшло 40 гадоў, а я дагэтуль памятаю гэты верш. Напэўна, у стане моцнага стрэсу і страху ўсё гэта адклалася ў бошцы. Ён казаў, што сэкс — гэта вельмі добра. Толькі ў іншых фармулёўках, матам, пра нейкую карэктнасць гаворкі не ішло. Прычым было відаць, што такі аповед прыносіць яму задавальненне: ён гаварыў павольна, з такім смакаваннем, некалькі разоў паўтараючы адну і тую ж фразу. Ён кайфаваў.

Потым, памятаю, мы селі на лавачку каля Цнянкі. Там усё яшчэ было бязлюдна, толькі нейкія кусты побач. У мяне ў галаве пранеслася, што чула нейкія гісторыі пра згвалтаванні, але ў рэальнасці я з гэтым не сутыкалася і не ведала, як быць. І ён пачаў мяне цалаваць у вусны. А я ж была малюсенькая, худая — і вось ён схапіў гэтае дзіцячае цела і пачаў цалаваць у вусны. Памятаю гэта агіднае адчуванне яго языка ў маім роце, гэта было жудасна. Вялізныя брыдкія губішчы, якія закрылі, напэўна, палову майго твару. Гэта было брыдка.

Потым ён так разагнуўся, выцер вусны і сказаў: «Ну вось, цяпер ты цалаваная, я цябе пацалаваў першы раз. Ты згодная?» Адказваю, што не. І ён кажа: «Як не? Чаму?» Я толькі прамармытала: «Таму што гэта не па каханні». І ён пачаў пераконваць: «Не, не, ты цалаваная, я цябе ўжо пацалаваў. Ты можаш казаць, што ўжо цалавалася з хлопчыкам». А мне было так брыдка.

Больш нічога не было. Не ведаю, можа, ён быў нейкім імпатэнтам. Можа, калі б у яго працаваў гэты апарат, ён бы паспрабаваў згвалціць. Але больш нічога не было. Мы з ім гулялі гадзіны дзве-тры, і гэты пацалунак, напэўна, быў завяршэннем. Потым ён сказаў: «Ну, давай правяду да дома». І мы пайшлі туды. Ён развітаўся і сказаў: «Я табе ўсё расказаў, я цябе падрыхтаваў, ідзі». І я пайшла, а ён глядзеў услед.

Я прайшла некалькі метраў, а потым як рванула. Бегла не спыняючыся, вецер свістаў у вушах. Мы жылі на пятым паверсе, забегла туды не спыняючыся. Мама ўжо прыйшла дадому з працы, але я ёй нічога не сказала. А яна нічога не заўважыла, не было ніякіх пытанняў, што са мной. Я проста зачынілася ў пакоі, дрыжала і не ведала, што рабіць. Была вельмі спалоханая, не магла сказаць маме, мне было сорамна. Па-першае, таму што было такое табу. А па-другое, я не ведала, як гэта расказаць, мне чамусьці было вельмі-вельмі сорамна і страшна. Пасля таго выпадку я старалася не заставацца адна.

Праз пару дзён выйшла з дзяўчатамі ў двор, і яны расказвалі, што да іх падыходзіў мужчына і клікаў пагуляць. Па апісанні гэта быў менавіта ён. Але дзяўчаты сказалі яму «не». Можа, у іх у сям'і была размова пра гэта, яны ведалі, як сябе паводзіць. І яны ўсіх папярэджвалі: «Будзьце асцярожныя, нейкі прыдурак ходзіць». Але гэты мужык у нас хадзіў нядоўга, неўзабаве пра яго перасталі гаварыць.

Я нікому не казала пра гэта шмат гадоў. Але да пэўнага часу пастаянна ўспамінала гэтую сітуацыю, увесь час баялася. У 19 гадоў выйшла замуж, у 20 у мяне нарадзілася дзіця. І толькі тады я пра гэта расказала, але без падрабязнасцяў, не так, як цяпер. Тады ўжо разумела, як гэта х**ва і што ні ў чым не вінаватая. А ўжо пасля 30 гадоў, калі ў мяне была другая дачка, я зразумела, што мушу яе папярэдзіць. Расказала ёй пра тое, што са мной адбылося і як сябе паводзіць у такім выпадку.

Фото: Anemone123, Pixabay.com
Сэксуальным гвалтам лічыцца любое ўцягванне ў дзеянні сэксуальнага характару. Фота: Anemone123, pixabay.com

Не ведаю, ці адбілася ўсё гэта на маёй псіхіцы і характары, але, напэўна, так. У мяне трывожны тып мыслення, вельмі турбуюся праз усё. А яшчэ мама заўсёды казала пра сэкс як пра нешта кепскае, бруднае, забароненае. Пасля размовы з мужыком усё гэта стала яшчэ бруднейшым, і калі я выйшла замуж, падчас сэксу мне было сорамна.

У дзяцінстве я гэта ніяк не прапрацоўвала, раней не было такога паняцця, як дзіцячы псіхолаг. У дарослым узросце першы раз расказала пра гэта псіхолагу, калі ўжо развялася з мужам. Мне тады было каля 35, і калі мы прапрацоўвалі развод, выцягвалі наогул усё. Але да канца гэта не пражытае: цяпер гаварыла, а па спіне дрыжыкі, рукі сталі вельмі халодныя, мокрыя. Вось гэта тыя адчуванні, якія ў мяне былі тады, калі я была яшчэ зусім дзяўчынкай. Можа, варта яшчэ раз папрацаваць з псіхолагам.

У той момант хацелася, каб мама са мной прагаварыла, якія сітуацыі могуць быць і што рабіць, калі да цябе падыходзяць незнаёмыя, як сябе паводзіць. Магчыма, тады гэтага ўсяго магло не быць. Але калі ўсё здарылася, мне хацелася б з кімсьці пагаварыць, прытуліцца. Каб мама абняла, каб мне дапамаглі. Хацелася гэтым падзяліцца, але не было даверу. Хацелася, каб нехта спытаў: «Што з табой? Чаму ты выглядаеш бледнай? Чаму ты спалоханая? Што адбылося?» І я хачу пра гэта расказаць, каб мамы і дзеці разумелі, што трэба гаварыць «не». Большасць сённяшніх дзяцей, на шчасце, можа гэта зрабіць, і псіхолагі цяпер ёсць. Але вось такія людзі нікуды не падзеліся.

Псіхолаг: «Трэба выразна даносіць да дзіцяці, што з ім учынілі зло»

Сітуацыі гвалту над дзецьмі можна перадухіліць, калі гаварыць з імі, лічыць псіхолаг Кацярына (імя спецыялісткі змененае, звесткі ёсць у рэдакцыі). І тут важна рабіць акцэнт на сэксуальнай асвеце.

— То-бок гаварыць з дзецьмі не пра тое, што ёсць нейкія педафілы і гэтак далей, а пра недатыкальнасць уласнага цела. Пачынаць гэта трэба з самага маленькага ўзросту, калі дзіця толькі пачынае хадзіць у садок. Прычым гаварыць з ім на зразумелай мове. Для малых падыдзе так званае «правіла ніжняй бялізны», дзеці гэта вельмі добра разумеюць. Што вось ёсць майткі і маечка, і нельга нікому дазваляць дакранацца да гэтай вобласці, і самі мы таксама не дакранаемся, — тлумачыць псіхолаг. — Таксама варта адкрыта гаварыць пра сэкс з дзецьмі, але, зноў жа, на іх мове. То-бок дашкольнікам не трэба ведаць, што такое сэкс, але ім можна расказваць пра назвы палавых органаў, не рабіць з гэтага табу.

Маленькія дзеці не ведаюць, што гаварыць пра гэта сорамна, тлумачыць суразмоўніца. Але калі яны бачаць, што дарослыя адмахваюцца ад такіх тэмаў, то ўспрымаюць гэта як сігнал, што пра такое гаварыць нельга.

— Гвалтаўнікі часцяком гэтым карыстаюцца і выбіраюць дзяцей, якія шмат чаго саромеюцца. Бо тады яны будуць саромецца і расказваць пра тое, што з імі зрабілі. А калі дзіця спакойнае і ўпэўненае, учыніць гвалт складаней, — кажа Кацярына. — Таксама тут прагаворваем правілы: каму можна давяраць, а каму не. Каб дзіця разумела, што ёсць блізкія людзі, якіх яно ведае, а ёсць незнаёмыя. Трэба вучыць дзяцей казаць «не», калі яны не давяраюць ці не ведаюць чалавека. Гэта можна замацоўваць нават у гульнявой форме, і такія дзеянні вельмі добра закладваюцца ў іх рэакцыі. А калі мы не вучым дзіця казаць «не», яно можа разгубіцца ў моманце.

Псіхолаг кажа: калі ўсё ж з дзіцем здарыцца гвалт, у гэтага, хутчэй за ўсё, будуць «званочкі». Такія падзеі ў любым выпадку — псіхалагічная траўма, нават калі не будзе фізічнага гвалту. А ў сучаснай тэрміналогіі паняцце «сэксуальны гвалт» даўно азначае любое ўцягванне ў дзеянні сэксуальнага характару.

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: Josh Willink, pexels.com
Для дзяцей, якія зазналі гвалт, самае галоўнае — падтрымка родных. Фота: Josh Willink, pexels.com

— У пераважнай большасці выпадкаў паводзіны дзіцяці, якое зазнала гвалт, зменяцца. Дзеці малодшага ўзросту могуць мучыцца начнымі кашмарамі, уздрыгваць без прычыны, станавіцца агрэсіўнымі. Могуць быць энурэзы і павышаная трывожнасць. Акрамя таго, могуць з’явіцца гульні з сэксуальным падтэкстам, — пералічвае эксперт. — У старэйшых дзяцей магчымыя рэзкія скокі паспяховасці, прагулы, яны могуць сыходзіць з дому. У падлеткаў могуць з’явіцца самапашкоджвальныя паводзіны: яны могуць пачаць рэзаць сябе, спрабуючы пазбавіцца душэўнага болю. Могуць быць агрэсіўныя паводзіны, якіх раней не назіралася. Могуць пачацца бязладныя палавыя сувязі.

Суразмоўніца рэзюмуе: важна проста быць уважлівымі да свайго дзіцяці, бо любая невытлумачальная змена паводзін мае прычыны. І адна з іх можа быць у тым, што адбываецца ці адбывалася нешта падобнае.

— Тут ёсць такая непрыемная рэч: часцяком педафілы — гэта зусім не людзі з вуліцы. Даволі часта гэта хтосьці знаёмы ці нават блізкі. І важна дзецям даваць нейкія маркеры, каб яны ведалі: калі ад таго, што адбываецца, узнікае страх, трывога або неспакой, пра гэта трэба расказваць. Бо гвалтаўнікі могуць запалохваць дзіця, гаварыць, што яму ці ёй не павераць. Могуць казаць дзіцяці: «Вось, у нас з табой будзе таямніца». Таму трэба расказваць дзецям, што ёсць добрыя таямніцы, а ёсць кепскія. І калі трывожна і страшна — гэта якраз другое, і трэба дзяліцца, — тлумачыць суразмоўніца. — Таксама важна, каб быў блізкі кантакт з дзецьмі, каб пра іх сапраўды клапаціліся. Калі ў бацькоў і дзіцяці ёсць ўзаемны давер, значна больш шанцаў, што дзіця не трапіць у такую сітуацыю. А калі і трапіць, то раскажа пра гэта.

Але калі гвалт усё ж здарыўся, самае галоўнае, упэўненая Кацярына, — усведамляць, што гэта злачынства. І абавязкова звяртацца ў праваахоўныя органы і па псіхалагічную дапамогу:

— Я б раіла пачаць з псіхолага, прычым абавязкова з такога, які працуе з дзецьмі. Але калі мы разумеем, што ў дзіцяці пачынаюцца прыступы панікі, суіцыдальныя думкі, неадэкватныя паводзіны, — то, хутчэй за ўсё, ужо патрэбны доктар. Калі дзіця маленькае, яму можна дапамагчы справіцца з гэтым праз гульню. Напрыклад, ідзе маленькая лялечка-дзіцятка, ідзе нядобры дзядзька і нешта хоча зрабіць з ёй. Але потым абавязкова прыходзяць добрыя дарослыя і караюць гэтага дзядзьку. А наогул тут самае важнае — падтрымка дзіцяці. Дзеці, якіх падтрымлівае сям’я, выйдуць з такой сітуацыі са значна меншай шкодай для сябе. І ні ў якім разе нельга асуджаць дзіця, ні наўпрост, ні ўскосна. Не пытаць: «А навошта ты пайшла з ім?» ці «А навошта ты ўсё ж раздзяваўся?» Так у дзіцяці фармуецца адчуванне, што яно вінаватае. Але гэта не так, віна заўсёды ляжыць на дарослым. І трэба выразна даносіць да дзіцяці, што гэта з ім учынілі зло.

Чытайце таксама