Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  2. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  3. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  4. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  5. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  6. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  9. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  10. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  11. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  14. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
Читать по-русски


У Беларусі змянілі закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». У яго ўнесеныя папраўкі, якія былі апублікаваныя сёння, 16 траўня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а дакумент атрымаў статус закона. Самае галоўнае: навучанне за мяжой — больш не падстава для адтэрміноўкі, а тыя, хто аформіў выезд для пастаяннага пражывання за мяжой, змогуць зняцца з вайсковага ўліку.

Призванные в армию едут из районного военкомата Слуцка в Минск для дальнейшего распределения. 21 ноября 2014 года. Фото: TUT.BY
Прызваныя ў войска едуць з раённага ваенкамата Слуцка ў Мінск для далейшага размеркавання. 21 лістапада 2014 года. Фота: TUT.BY

Адтэрміноўка

Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія вучацца за мяжой, адмянілі. Яе атрымаюць толькі тыя студэнты, хто вучыцца за мяжой па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм. Але ёсць выключэнне — адтэрміноўка будзе, калі на дзень уступлення ў сілу закона студэнты вучацца за мяжой ва ўстановах адукацыі вочна і паступілі ў названыя ўстановы ва ўзросце да 18 гадоў.

У законе таксама прапісана, што ў выпадку, калі ў сям'і прызыву на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве падлягаюць некалькі грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, то яна «даецца аднаму з іх па хадайніцтве членаў сям'і (сваякоў)».

Іншыя змены

У законе ёсць яшчэ два моманты, якія могуць быць цікавыя. Цяпер зняць з вайсковага ўліку могуць тых, хто аформіў «выезд для пастаяннага пражывання (аформіў пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь».

Мяняецца тэрмін, неабходны для залічэння ў запас у выпадку, калі чалавек не служыў па прызыве, але праходзіў службу ў сілавых ведамствах. Раней замест службы ў войску можна было два гады (24 месяцы) прапрацаваць на атэставанай пасадзе, напрыклад, у МНС, СК або МУС. Цяпер тэрмін павялічылі да пяці гадоў (60 месяцаў). Не датычыць гэта толькі выпускнікоў ВНУ МУС і МНС. То-бок калі яны адмовяцца ад размеркавання, то павінныя будуць толькі кампенсаваць сродкі за навучанне, але служыць па прызыве ўжо будзе не трэба.

Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.