Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  2. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  3. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  6. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  7. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  8. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  9. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  10. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  13. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  14. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  15. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  16. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  17. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  18. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


«Ёсць проста жахліваягісторыя пра мяжу», — напісала ў рэдакцыю чытачка «Люстэрка» Кацярына. Яна расказала пра сябра, які ўвечары 7 ліпеня ехаў з Вільнюса ў Мінск. Паездка прайшла з прыгодамі: аўтобус спынілі на беларускай мяжы, пасажыраў пратрымалі некалькі гадзін. А пасля пасажыраў высадзілі і прапанавалі дабірацца сваім ходам. Разбіраліся, што адбылося.

Пункт пропуска "Каменный Лог". Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Імёны герояў змененыя з меркаванняў бяспекі.

«Натоўп людзей, з дзецьмі, з рэчамі, проста ў лесе»

Аўтобусы кампаніі PL Int ездзяць з Вільнюса ў Мінск і назад. 7 ліпеня аўтобус выехаў са сталіцы Літвы па раскладзе ў 17.00 і мусіў быць у Мінску ў 21.00. Але ўсё пайшло не па плане, пераказвае Кацярына гісторыю сябра.

— На літоўскай мяжы ўсё было добра, прапусцілі без праблем. На беларускай пачалося: супрацоўнікі сказалі чакаць, кудысьці пайшлі, і ў выніку аўтобус прастаяў чатыры гадзіны! Потым яны вярнуліся і сказалі чакаць яшчэ, — тлумачыць дзяўчына.

Каля паўночы да пасажыраў падышоў памежнік і сказаў выходзіць разам з рэчамі. Пункт пропуску «Каменны Лог» не прызначаны для пераходу мяжы пешшу, але супрацоўнік прайшоў яго разам з пасажырамі.

— Як расказваў сябар, памежнік сказаў, што аўтобус не прапускаюць, а людзі далей хай як хочуць. І дадаў: «Дзякуйце за гэта сваёй Літве». І вось стаіць натоўп людзей, з дзецьмі, з рэчамі, проста ў лесе за памежным пунктам! Сяк-так людзі пачалі дамаўляцца і заказваць таксі, хтосьці тэлефанаваў сябрам, — адзначае Кацярына.

Паводле дзяўчыны, прычынай спынення аўтобуса стала прэтэнзія памежнікаў да кіроўцы — той нібыта вёз кантрабанду. Хоць сам мужчына тлумачыў, што гэта стандартныя запчасткі на выпадак паломкі транспарту.

Яшчэ адна нашая чытачка, Вольга, у тую ноч забірала свайго мужа з мяжы: ён таксама ехаў гэтым рэйсам.

— Памежнікі сказалі, што ўнутры аўтобуса была кантрабанда, — пацвярджае яна словы Кацярыны. — Чаго менавіта, я не ведаю. Усяго было 56 пасажыраў, і натуральна, усе абураліся. Цікавіліся, што рабіць. А людзей шмат, усе з рэчамі. У адказ ад начальніка змены пачулі толькі, маўляў, дабірайцеся самі, усе пытанні да перавозчыка. Кіроўцы аўтобуса пасажыры больш не бачылі.

Што сказалі ў кампаніі і на мяжы

У кампаніі PL Int «Люстэрку» расказалі, што такі інцыдэнт на мяжы сапраўды быў. Паводле прадстаўніка перавозчыка, кіроўцу спынілі нібыта праз кантрабанду:

— Так, было такое затрыманне [аўтобуса]. У аўтобусе знайшлі нейкія рэчы, якія нельга было везці. Там былі запчасткі. Чаму праз гэта затрымалі… Недэклараванае, атрымліваецца, было. З кіроўцам нічога [не здарылася], яго вярнулі назад. Потым ён зноў паехаў у Беларусь, і больш праблем ніякіх не было. Такое з намі ўпершыню, але пасля гэтага інцыдэнту наступстваў ніякіх не было. У пасажыраў былі прэтэнзіі, але ўсё ўдалося вырашыць: вярнулі грошы.

Па каментар да прадстаўніка Смаргонскай памежнай групы звярнуліся журналісты блога «Людзі».

— Была такая сітуацыя. У дачыненні да грамадзян праведзены памежны кантроль, людзі перасеклі мяжу. Пасля прапановы ім дапамогі па пасадцы ў аўтобусы сказалі, што едуць самастойна. З нагоды затрымкі аўтобуса звяртайцеся да супрацоўнікаў мытні, — параіў дзяжурны. — З боку памежнікаў людзям была прапанаваная пасадка ў аўтобусы, якія ехалі праз дзяржаўную мяжу.

Атрымаць аператыўны каментар ад прадстаўніка мытнага кантролю ў пункце пропуску «Каменны Лог» журналістам блога не ўдалося.

Чытайце таксама