Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  2. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  3. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  4. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  5. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  6. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  7. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  8. В ближайшее время Россия, вероятно, нанесет очередной массированный удар по Украине — ISW
  9. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  10. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  11. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  12. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  13. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
Читать по-русски


IT-сфера ў Беларусі перажывае крызіс: заходнія замоўцы па-ранейшаму часта адмаўляюцца працаваць з кампаніямі ў нашай краіне, а беспрацоўе ў галіне дасягнула рэкордных 5,2%. У той жа час з’ехаць у Еўропу ці ЗША могуць далёка не ўсе: хтосьці проста не хоча, камусьці не хапае сродкаў або яго не гатовы рэлакаваць працадаўца. Часта ўзнікаюць цяжкасці і з легалізацыяй. Пры гэтым многія спецыялісты згодныя працаваць на расійскія кампаніі (з Беларусі ці ў самой Расіі). «Люстэрка» паразмаўляла з айцішнікамі, якія жывуць і працуюць у суседняй краіне, пра ўмовы працы, узровень заробкаў і маральныя дылемы.

Изображение носит иллюстративный характер. Человек за ноутбуком. Фото: John Schnobrich, Unsplash
Выява мае ілюстрацыйны характар. Чалавек за ноўтбукам. Фота: John Schnobrich, Unsplash

З меркаванняў бяспекі мы змянілі імёны суразмоўцаў і не прыводзім назваў кампаній, у якіх яны працуюць.

«Калі думаць пра вайну, я проста сам сябе загрызу»

31-гадовы Пётр жыве ў Маскве больш за дзесяць гадоў. Ужо пасля пачатку вайны ва Украіне ён уладкаваўся на працу ў аддзел інфармацыйнай бяспекі (далей — ІБ) аднаго з найбуйнейшых дзяржаўных банкаў Расіі.

— Я стаў айцішнікам зусім нядаўна — два гады таму, — расказвае Пётр пра пачатак IT-кар'еры. — Прайшоў навучанне ў адным з анлайн-універсітэтаў і пачаў шукаць працу. Вакансій у сферы інфармацыйнай бяспекі на расійскім рынку было вельмі шмат. Першым месцам, куды я ўладкаваўся, была расійская дзяржаўная кампанія, якая якраз спецыялізуецца на кібербяспецы. Я там адпрацаваў паўгода, але стала сумна — ніякага развіцця. Тады адгукнуўся на вакансію ў банку — праз пару дзён мяне запрасілі на сумоўе. Ішоў на яго без асаблівых надзей, бо разумеў, што ў мяне зусім мала досведу. Сумоўе доўжылася паўтары-дзве гадзіны, вёў яго мой цяперашні кіраўнік. Ужо на наступны дзень ён мне патэлефанаваў і прапанаваў працу.

Суразмоўца кажа, што цяпер у сферы ІБ у Расіі — кадравы голад. Таму ў сваім банку ён сустракае замежнікаў, у прыватнасці, айцішнікаў з Беларусі.

— На карпаратыўнай паркоўцы сустракаюцца машыны з беларускімі нумарамі, — тлумачыць мужчына і агучвае прычыны: — У маім аддзеле калегі часта ідуць на павышэнне, і іх цяжка замяніць. Кіраўнік увесь час шукае новых супрацоўнікаў. Са мной працуе адзін хлопец з Беларусі. Уладкаваўся да нас зусім нядаўна. Я пытаўся, чаму ён з’ехаў. Кажа, заробак на аналагічнай пасадзе ў Беларусі і Расіі адрозніваецца ў разы.

Пётр лічыць, што ўмовы працы і ўзровень заробкаў у расійскім банку «адпавядаюць рынку».

— Атрымліваю ў сярэднім паўтары тысячы даляраў (у пераразліку на цяперашні курс), — кажа ён. — Часам больш — залежыць ад колькасці гадзін перапрацовак. У маёй працы яны непазбежныя і аплачваюцца ўдвая. Не так даўно мне паднялі заробак на трыццаць працэнтаў. Даходу хапае, каб плаціць іпатэку за аднапакаёвую кватэру ў блізкім Падмаскоўі, утрымліваць і абслугоўваць аўто, трохі адкладаць (пры гэтым мая жонка не працуе).

Многія расійскія дзяржаўныя банкі знаходзяцца пад санкцыямі, але на працы IT-аддзела, са словаў Пятра, гэта адбіваецца не моцна.

— У банку пачалі працэс імпартазамяшчэння і пераходу на расійскіх распрацоўшчыкаў ПЗ. Ёсць пэўныя праблемы з абнаўленнямі, бо замежныя вендары пакінулі рынак. Але, напрыклад, у маім аддзеле амаль усё ПЗ расійскае: Kaspersky, Positive Technologies (кампаніі расійскага паходжання, якія распрацоўваюць рашэнні па кібербяспецы. — Заўв. рэд.). Пасля пачатку вайны рэзка вырасла колькасць DDoS-атак і іншых пагроз. 95% з іх ідуць з тэрыторыі Украіны. Калегі падпісаныя на ўкраінскія чаты ў Telegram, у якіх анансуюць атакі, таму перадухіляць іх не так складана. Усё гэта павялічвае попыт на «бяспечнікаў»: мой аддзел за няпоўныя два гады павялічыўся ўдвая.

На пытанне пра тое, як калегі ставяцца да вайны, Пётр адказвае каротка: «Стараюцца не абмяркоўваць». Ён ведае некалькіх калегаў, якія звольніліся з банка і з’ехалі з Расіі пасля пачатку мабілізацыі.

— У нас не прадугледжаная дыстанцыйная праца. З’язджалі ў Турцыю, Узбекістан, Казахстан, Туркменістан. Банк стараўся ўсяляк абараніць супрацоўнікаў, якім прыходзілі позвы. Наколькі ведаю, ніхто з іх на вайну не паехаў, — расказвае беларус. А вось пра тое, наколькі этычна працаваць у расійскім дзяржаўным банку падчас вайны, ён стараецца не думаць.

— Калі думаць пра гэта, я проста сам сябе загрызу, — заключае ён.

«Да псіхіятраў, псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў цяпер не прабіцца»

33-гадовы Уладзімір таксама жыве ў Маскве і працуе ў расійскім банку (толькі прыватным, з замежным капіталам). Ён сістэмны аналітык.

— У банку працую два з паловай гады: умовы выдатныя, працы навалам, — дзеліцца ён. — Працуем на новенькіх макбуках. У мяне выдатны поліс медыцынскага страхавання (пакрывае нават анкалогію). Па зарплаце таксама не крыўдзяць.

«Някрыўдная» зарплата Уладзіміра на пазіцыі middle — гэта больш за тры тысячы даляраў паводле цяперашняга курсу (плюс «тлустыя гадавыя прэміі» — звычайна 6,5−7 тысяч даляраў).

У падраздзяленні Уладзіміра працуе больш за сто чалавек. У асноўным — расіяне. Беларусаў сярод калегаў няма. Ужо амаль два гады ходзяць чуткі, што еўрапейскія ўладальнікі банка могуць пакінуць расійскі рынак, але, як кажа айцішнік, супрацоўнікі не хвалююцца.

— Усе выдатна разумеюць, што вайна вайной, а бізнес бізнесам, — апісвае ён сітуацыю. — Еўропе вельмі важны расійскі капітал, і цяпер у Расію ўжо вярнулася вельмі шмат брэндаў (пра вяртанне некаторых міжнародных брэндаў пішуць дзяржаўныя расійскія медыя, у лік тых, хто «вярнуўся», яны ўключаюць, напрыклад, сетку «Вкусно и точка», якая адкрылася на месцы рэстаранаў McDonald’s. — Заўв. рэд.). Расійскі філіял прыносіць палову ўсяго прыбытку нашаму банку. Хто захоча страчваць такі прынадны кавалак? Расійскі рынак дастаткова стабільны, заробкі тут немаленькія, таму ніякага хвалявання няма.

Пры гэтым айцішнік адзначае агульнае падзенне ўзроўню жыцця ў Расіі, у тым ліку празпадзенне расійскага рубля і рост інфляцыі.

— Я як беларус прывык сачыць за курсам рубля (гэта ўжо нешта на генетычным узроўні), — кажа ён. — Кватэры, машыны, іншыя прадметы раскошы відавочна сталі менш даступныя. Вырасла ключавая стаўка, таму падаражэла іпатэка. Выраслі цэны на новыя і патрыманыя аўтамабілі. Адсекліся практычна ўсе варыянты падарожжаў за мяжу, цэны на пералёты і адпачынак у бязвізавыя краіны падскочылі неймаверна, а візу стала нашмат складаней атрымаць. Карты многіх расійскіх банкаў больш не працуюць за мяжой, і людзям даводзіцца ісці ў абыход, каб аплачваць тавары і паслугі. Тыя ж міжнародныя брэнды, якія вяртаюцца ў Расію, падымаюць цэннік праз праблемы з лагістыкай. Сярэднестатыстычны расіянін можа сабе дазволіць менш камфортнае жыццё, чым раней. Гэта відаць і выклікае незадаволенасць.

Асноўную прычыну такога пагаршэння якасці жыцця — вайну ва Украіне — калегі Уладзіміра стараюцца не абмяркоўваць.

— Не абмяркоўваем, не толькі таму, што гэта табу — проста людзі стаміліся, — кажа айцішнік. — Для любога чалавека, які мысліць, уся гэтая сітуацыя — стрэс і простая дарога да трывожнасці і дэпрэсіі. У мяне дастаткова адукаванае і адэкватнае асяроддзе: усе супраць таго, што адбываецца, усе хочуць, каб гэта хутчэй скончылася. Сярод маіх знаёмых няма заўзятых патрыётаў і «падтрыманцаў». Людзі імкнуцца жыць сваім звычайным жыццём. Тэму праблем у свеце і Расіі імкнуцца не падымаць, бо ўсім нам і так хапае стрэсаў і праблем. Да псіхіятраў, псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў цяпер не прабіцца — запісы на месяц наперад.

Уладзімір кажа, што «не адчувае маральных ваганняў» з нагоды жыцця і працы ў Расіі падчас вайны.

— Я люблю гэтую краіну. Я пераехаў даўно. Гэтая краіна дала мне адсутнасць страху развіцця, дапамагла рэалізавацца, тут я сустрэў новых класных знаёмых і сяброў, сваю другую палову. Мне вельмі падабаецца Масква (я паспеў пажыць яшчэ ў пяці гарадах). Вельмі сучасны, эрганамічны і зручны горад з крутымі тэхналогіямі ў многіх сферах, з кучай магчымасцяў і перспектываў. Адзінае, што змянілася, — па ўсім горадзе агітплакаты і банеры з заклікам уступаць у войска па кантракце. Я не хачу нікуды пераязджаць з Масквы. Любая вайна калі-небудзь скончыцца, я ў гэта вельмі веру.

Чытайце таксама