Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  2. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  3. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  4. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
  8. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  9. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  10. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  11. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  12. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  13. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  14. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  15. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  16. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  17. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
Читать по-русски


У пераднавагоднія дні і навагоднюю ноч у Беларусі прагназуецца цёплае надвор’е з дажджамі і туманамі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«Набліжаецца Новы год, і мы ўсе хочам снегу, лёгкага марозу, але ў Атлантыкі свае планы. Паводле прагнозаў на найбліжэйшы час, мяняць іх яна не збіраецца. Паводле апошніх звестак, станоўчая анамалія тэмпературы паветра па краіне складае ад аднаго да чатырох градусаў і ў найбліжэйшыя дні будзе толькі павялічвацца. Ападкі зноў будуць ісці ў асноўным у выглядзе дажджу, месцамі — з мокрым снегам», — расказалі ў Белгідрамеце.

Падчас паступлення цёплага паветра ў начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах могуць утварацца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100−500 м, — кіроўцам і пешаходам трэба быць уважлівымі і асцярожнымі. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі. «У дзённыя гадзіны 30 снежня месцамі па краіне будзе ўзмацняцца вецер парывамі 15−20 м/с», — дадалі сіноптыкі.

У пятніцу, 27 снежня, месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі (у асноўным дождж). У асобных раёнах можа быць туман, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу- −1…+5°С, максімальная днём — ад аднаго да шасці градусаў цяпла.

У суботу, 28 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам сутак — 0…+6°С.

У нядзелю, 29 снежня, у многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дождж і мокры снег. Месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам сутак — ад мінус аднаго да плюс пяці градусаў.

У панядзелак, 30 снежня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. У дзённыя гадзіны месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі 15−20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу- −2…+4°С, максімальная днём — ад нуля да шасці градусаў цяпла.

«Паводле папярэдніх прагнозаў, у апошні дзень 2024 года і ў першы дзень 2025 года ў Беларусі захаваецца цёплае надвор’е. Днём 31 снежня па рэспубліцы тэмпература паветра складзе −1…+5°С. У навагоднюю ноч слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус трох да плюс двух градусаў. Пры гэтым без ападкаў не абыдзецца. 31 снежня і 1 студзеня месцамі дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер», — расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 31 снежня, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах можа быць галалёдзіца. Месцамі ўзмоцніцца вецер з парывамі да 15−20 м/с.тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад мінус трох да плюс трох градусаў, максімальная днём — −1…+5°С.

У сераду, 1 студзеня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -3…+ 2 °C, максімальная днём — −1…+5°С.