Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. СМІ: Трамп паставіў Пуціну дэдлайн па спыненні агню, потым увядуць санкцыі
  2. Угонял автобус и троллейбус, имел проблемы с алкоголем, но стал легендой. Рассказываем о спортсмене, который не боится спорить с властью
  3. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  4. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  5. Папулярны актор, пісьменнік-дваяжэнец і разведчык. Расказваем пра таямніча зніклых беларусаў, якіх так ніколі і не знайшлі
  6. Лукашэнка: Беларусь гатовая прыняць 150 тысяч спецыялістаў з Пакістана
  7. На волю пасля пяці гадоў калоніі выйшаў палітвязень Павел Юхневіч. Ён цалкам адбыў тэрмін
  8. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  9. Кремль, похоже, создает условия для оправдания возможной агрессии против Эстонии — вот на основании чего эксперты сделали такой вывод
  10. Ликвидируют компании, которые «перешли» дорогу государству. Проблемы у них начались после прихода силовиков — они так и не заработали
  11. З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
  12. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  13. «Мать отвезли на допрос, забрали 35 евро и до сих пор не вернули». Силовики приходят к близким уехавших беларусов
  14. «На якой падставе мяне выставілі агентам?» Журналістка Сямашка расказала, што спрабавала знайсці дома пашпарт прыкрыцця свайго мужа
  15. Банкі ўводзяць змяненні па пераводах
  16. Приходят сразу с «маски шоу». Рейды по агентствам недвижимости продолжаются — «Белсат»
  17. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  18. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  19. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
Читать по-русски


Мінчанка падзялілася ў TikTok сваім досведам медыцынскага абслугоўвання і расказала, чаму адмовілася ад наведвання дзяржаўнай паліклінікі з дзіцем. Замест гэтага яна абрала праграму асабістага педыятра ў прыватным цэнтры, піша CityDog.

@toristashevskaya ♬ Nocturne (Chopin) calm piano solo — もつ

Карыстальніца з нікам toristashevskaya паскардзілася ў відэа, што ў звычайных паліклініках ёй было складана запісацца на прыём: свабодных талонаў даводзілася чакаць месяцамі, а ў чэргах яна была вымушаная сядзець гадзінамі.

Пасля няўдалага досведу запісу да педыятра яна вырашыла звярнуцца ў «Ладэ», каб скарыстацца праграмай асабістага педыятра. У выніку за дзесяць месяцаў яе дзіця «прайшло ўсе планавыя агляды, прышчэпкі і аналізы без затрымак і стрэсу».

Яшчэ адзін плюс, паводле жанчыны, — адсутнасць праблем з вакцынацыяй. Яна запэўнівае, што ў прыватным цэнтры прышчэпкі заказваюць загадзя, таму ёй не давялося шукаць іх у іншых клініках і доўга чакаць.

Мінчанка ўпэўненая, што платная медыцына дапамагла ёй унікнуць мноства праблем, і пасля года дзіцяці яна плануе працягнуць назіранне ў гэтым прыватным цэнтры.

Беларусы з ёй пагадзіліся?

У каментарах пад відэа мінчанкі меркаванні карыстальнікаў разышліся. Адны лічаць, што ў прыватных цэнтрах і праўда «справы ідуць нашмат лепш», а іншыя ўпэўненыя, што «ёсць і добрыя паліклінікі. Праўда, іх трэба пашукаць».

«У нас дык роўна наадварот. Я думаю, гэта ад паліклінікі залежыць. Ніколі не было праблем з заказам талона, з чэргамі і г. д. Доктар і медсястра заўсёды (калі што) тэлефануюць і папярэджваюць. Можа, гэта звязана з тым, што ў мяне двойня», — lady_lukashevich.

«Вось і я пасля года падоўжыла кантракт з „Ладэ“. Хоць прышчэпку за год давялося рабіць у паліклініцы, але за адзін візіт усе нервы вытрапалі», — Сняжана.

«Не ведаю, як у іншых паліклініках, але ў 3-й ніколі не было праблем. Дактары ўсе нармальныя, талоны да спецыялістаў заўсёды ёсць, затрымак у чарзе ніколі няма. Альбо гэта нам шанцуе, альбо ўсюды так», — gorionovseognem.

«Прыйшоў у паліклініку ў 10.20. Запіс быў на 10.30, але там сядзяць ля дзвярэй на 10.50, на 11.30 і, бл**ь, на 16.00», — Аляксандр.

«Мы па вашай парадзе з мужам таксама ўступілі ў гэтую праграму, але толькі ў Брэсце. І вельмі гэтаму радыя: цярпець не магу паліклінікі. Праўда, даводзіцца хадзіць туды на прышчэпкі», — Каця.

Чытайце таксама на citydog.io:

В Минске строят сразу четыре поликлиники (но откроют нескоро)

Очередной суд за донаты: врачу медцентра «Лодэ» грозит до 12 лет

«Следят, чтобы иностранец получал не меньше, чем местные». Беларус исполнил мечту и переехал в Швейцарию