Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  2. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  3. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  4. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  5. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  6. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  7. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  8. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  9. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  10. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  11. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  12. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  13. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски


/

У Беларусі ўсё яшчэ не публікуюць звестак пра колькасць нараджэнняў і смерцяў, гэта перасталі рабіць яшчэ ў 2020 годзе. «Люстэрка» з дапамогай BELPOL атрымала свежыя непублічныя звесткі Мінздароўя, якія паказваюць сітуацыю з нараджальнасцю ў краіне.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

З непублічнага дакумента Мінздароўя вынікае, што нараджальнасць у Беларусі працягвае падзенне, якое пачалося яшчэ некалькі гадоў таму. У 2023 годзе ў краіне нарадзілася 64 605 дзяцей, а ў 2024-м — толькі 58 993 (то-бок на 8,7% менш).

З улікам гэтых звестак дынаміка колькасці народжаных дзяцей у Беларусі выглядае так.

Колькасць нараджэнняў (2012−2024)

А ў шырэйшай перспектыве — так.

Колькасць нараджэнняў (1990−2024)

Новыя лічбы — чарговы антырэкорд. Колькасць народжаных дзяцей у Беларусі зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Колькасць нараджэнняў (1950−2024)

— Зніжэнне нараджальнасці можа сведчыць пра доўгатэрміновыя дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя тэндэнцыі, уключаючы змяненне структуры насельніцтва, узровень дабрабыту і сацыяльныя прыярытэты, — гаворыцца ў дакуменце Мінздароўя.

Што здарылася з афіцыйнай статыстыкай?

Нагадаем, інфармацыю пра нараджальнасць і смяротнасць Белстат апошні раз абнаўляў у траўні 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя звесткі (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат спраўна абнаўляў інфармацыю пра насельніцтва Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але колькасці народжаных і памерлых там не агучвалі, як і паказчыкаў міграцыі.

Журналіст «Люстэрка» ў студзені 2022 года як грамадзянін звяртаўся ў статыстычнае ведамства з пытаннем пра звесткі па нараджальнасці і смяротнасці за 2020 год. Нам тады адказалі, што гэтыя звесткі «ў працэсе распрацоўкі». Акрамя таго, падкрэслілі, што ў сваёй працы арганізацыя «кіруецца прынцыпам прафесійнай незалежнасці, самастойна прымае рашэнні што да вызначэння тэрмінаў выпуску і зместу афіцыйнай статыстычнай інфармацыі».

Са статыстыкі ААН у сярэдзіне 2020-га стала вядома, што смяротнасць па выніках першага паўгоддзя пабіла пяцігадовы рэкорд — 66,9 тысячы памерлых, у той час як цягам чатырох гадоў да гэтага паказчык не перавышаў 62,5 тысячы смерцяў. З тых самых звестак вынікала, што ў чэрвені 2020-га колькасць смерцяў на 3753 выпадкі перавысіла паказчык за той жа месяц 2019 года. Пасля таго як беларускія медыя звярнулі ўвагу на гэтую статыстыку, у базе дадзеных ААН паказчыкі па нашай краіне таксама перасталі абнаўляцца.

Чытайце таксама