Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  4. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  5. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  8. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  11. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  12. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  13. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  14. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  15. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  16. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  18. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заяўляюць, што адбілі наступленні праціўніка ў Харкаўскай, Луганскай і Данецкай абласцях. У Генштабе паведамляюць, што адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах трынаццаці населеных пунктаў у Луганскай і Данецкай абласцях. У Інстытуце вывучэння вайны адзначаюць, што ПВК Вагнера Прыгожына становіцца структурай, здольнай скласці канкурэнцыю Мінабароны Расіі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 247-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: «Расійскае камандаванне ўсімі сродкамі спрабуе схаваць рэальныя страты»

«Паводле ўдакладненай інфармацыі, пацверджанае паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка за папярэднія дні. Так, у Запарожскай вобласці знішчана 8 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі рознага тыпу і параненыя да 120 вайскоўцаў», — паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы. Там адзначаюць, што расійскае камандаванне, каб пазбегнуць панічных настрояў сярод асабовага складу, усімі сродкамі спрабуе схаваць рэальныя страты.

— Цягам сутак праціўнік нанёс 15 авіяцыйных і адзін ракетны ўдар, здзейсніў больш за 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі населеныя пункты, у тым ліку Белагорка, Новая Каменка, Навагрэдневае Херсонскай вобласці, Стэпавае Запарожскай вобласці і Мар'інка і Паўлаўка Данецкай вобласці.

— Падраздзяленні сіл абароны адбілі расійскія атакі ў раёнах населеных пунктаў Андрэеўка, Белагораўка Луганскай вобласці, Бахмут, Бахмуцкае, Урэменка, Зеленаполле, Салядар, Маёрск, Мар'інка, Невельскае, Новабахмутаўка, Першамайскае, Якаўлеўка Данецкай вобласці.

— Авіяцыя за мінулыя суткі нанесла 29 удараў. Удары прыпалі на 21 раён канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка, 3 апорныя пункты і 5 пазіцый зенітных ракетных комплексаў.

— Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі 2 верталёты Ка-52 і адзін штурмавік Су-25.

— Украінскія ракетныя войскі і артылерыя нанеслі ўдары па чатырох раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі і адным складзе з боепрыпасамі.

Паводле дадзеных УСУ, працягваецца эвакуацыя з левага берага Дняпра ў Херсонскай вобласці. У той жа час адзначаецца ўзмацненне расійскай групоўкі на правабярэжнай частцы мабілізаванымі вайскоўцамі колькасцю да 1000 чалавек. Іх рассялілі ў дамах мясцовых жыхароў, якія пакінулі гэтыя тэрыторыі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: «Знішчылі больш за 400 салдат УСУ за суткі»

У Міністэрстве абароны Расіі заяўляюць, што на Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку каля лініі баявога сутыкнення цягам сутак нанеслі паражэнне рэзервам украінскіх войскаў і дыверсійным групам: «Знішчана больш за 180 украінскіх вайскоўцаў, восем баявых браніраваных машын і шэсць аўтамабіляў».

— На Купянскім напрамку адбітыя атакі ў кірунку населенага пункта Бераставое Харкаўскай вобласці. Знішчаныя больш за 150 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, пяць баявых машын пяхоты, чатыры бронетранспарцёры і дзевяць пікапаў.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку спыненыя наступальныя дзеянні УСУ ў кірунку населенага пункта Чырвонапапоўка Луганскай вобласці. Знішчаныя больш за 50 украінскіх вайскоўцаў, два танкі, тры баявыя браніраваныя машыны і два аўтамабілі.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ў раёне населенага пункта Урэмеўка Данецкай вобласці адкінутая ротная тактычная група УСУ, якая атакавала расійскія пазіцыі. Знішчаныя больш за 30 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, дзве баявыя браніраваныя машыны і адзін пікап.

Усяго за суткі, паводле дадзеных МА РФ, нанесеныя ўдары па шасці пунктах кіравання, 74 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 167 раёнах.

Знішчана пяць складоў боепрыпасаў, збіты верталёт Мі-8, перахопленыя тры беспілотныя лётныя апараты, збітыя ў паветры шэсць снарадаў рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган».

Інстытут па вывучэнні вайны: «Заявы Пуціна сведчаць, што гэтая вайна — генацыд»

Уладзімір Пуцін працягвае адпрэчваць ідэю суверэнітэту Украіны, што прынцыпова несумяшчальна з сур’ёзнымі перамовамі аб спыненні вайны. Пра гэта гавораць у Інстытуце па вывучэнні вайны, спасылаючыся на ўчорашні выступ прэзідэнта РФ.

«Заявы Пуціна адпрэчваюць той юрыдычны факт, што Украіна з’яўляецца цалкам суверэннай дзяржавай, што Расійская Федэрацыя прызнала суверэнітэт Украіны і што ўкраінскі народ існуе як асобная нацыя. Увекавечванне Пуціным наратыву пра тое, што Украіна і Расія — гэта адзіны народ, падзелены на розныя дзяржавы гістарычнымі акалічнасцямі, указвае на яго пастаянную мэту — знішчыць украінскую дзяржаву і сцерці само паняцце пра ўкраінскі народ», — заўважаюць эксперты.

Гэтыя заявы, разам з многімі дзеяннямі Расіі, мусяць выклікаць сур’ёзныя разважанні над пытаннем аб тым, ці з’яўляецца вайна Расіі супраць Украіны актам генацыду, паколькі генацыд юрыдычна вызначаецца як «дзеянні, якія ажыццяўляюцца з намерам знішчыць, цалкам або часткова, нацыянальную, этнічную, расавую або рэлігійную групу», адзначаюць у ISW.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на тое, што ПВК Вагнера Прыгожына, падобна, «становіцца паралельным ваенным органам разам з Міністэрствам абароны Расіі», указваючы на аб’явы аб тым, што ПВК набіраюць спецыялістаў «для фарміравання і/або папаўнення разлікаў зенітна-ракетных комплексаў Панцыр-С1, ЗРК С-300, верталётаў і штурмавікоў, спецыялістаў радыёэлектроннай барацьбы». Набыццё Вагнерам баявых самалётаў указвае на тое, што ПВК з’яўляецца «прыкладам кантрактнай арміі, да чаго Мінабароны Расіі імкнулася ўсе гэтыя гады».

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя аперацыі на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці і на лініі Крамянная — Лісічанск;
  • расійскія войскі працягваюць падрыхтоўку да абароны на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці;
  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы правялі абмежаваныя наземныя аперацыі ў Херсонскай вобласці;
  • расійскія сілы працягвалі наносіць удары па Данецкай вобласці;
  • расійскія вайскоўцы накіравалі мабілізацыйныя паведамленні замежным грамадзянам, якія працуюць у Расіі;
  • расійскія акупацыйныя ўлады пачалі адбіраць мабільныя тэлефоны жыхароў на акупаваных Расіяй тэрыторыях для падтрымкі праваахоўных органаў і аператыўных мер бяспекі.